Грамадства11

«На Новы год будзем прыбіраць уласную жывую елку!» Мужчына са Светлагорска вырошчвае кіпарысы з «трафейнай» шышкі 

Хтосьці прывозіць з адпачынку з гарачых краін сувеніры, хтосьці — памятныя фота і цёплыя ўспаміны. А Віталь са Светлагорска, акрамя яркіх эмоцый і запамінальных здымкаў, прывёз шышку кіпарысавай елкі. Ён вырашыў паэксперыментаваць і ў мясцовых умовах вырасціць уласныя ялінкі. Мясцовае выданне «Ранак» пацікавілася, ці ўдалася гэтая авантура.

«Сын папрасіў сарваць шышку, — расказаў Віталь. — Проста захацелася. Я сарваў, каб парадаваць яго. Прывезлі дадому, так бы мовіць, трафей з адпачынку. Думаў, што яна яшчэ зялёная і толку няма. Але ўжо праз тыдзень шышка стала раскрывацца, з яе высыпалася пад сотню насенных семак. Шышка, якая раскрылася, выглядае вельмі незвычайна, падобная да мяча. А ўнутры белыя плямкі — гэта след ад семак.

Я з цікаўнасці загугліў усё пра кіпарысавыя елкі. Даведаўся, як прарошчваць насенне, і вырашыў паспрабаваць. Паміж двума ватнымі дыскамі паклаў 20 семак. Так дзён 10 трымаў іх у вільготным асяроддзі. Потым пасадзіў у зямлю, набытую ў нас, для іглічных раслін. І прарасло 12 ялінак.

Першыя ўсходы з'явіліся ў жніўні мінулага года. Калі парасткі падраслі да 2 сантыметраў, я рассадзіў іх па адным».

Па словах Віталя, даглядаць за парасткамі кіпарысавай елкі не так ужо і складана: паліў раз на тры дні і нармальна. Толькі гаршкі трэба паварочваць рэгулярна, бо сцяблінкі цягнуцца да сонца і выгінаюцца.

«Ужо радзей паварочваем, бо ствол хоць і тоненькі, але ўжо значна мацнейшы стаў. А так даволі непатрабавальная расліна, але гэта пакуль. Далей відаць будзе, думаю, усе шэсць ялінак у выніку і дойдуць да фінішу. Яны і цяпер яшчэ невялікія, па 8—11 сантыметраў, але ўжо бакавыя галіны пачалі пускаць. Пакуль не ведаю, што будзем рабіць з імі далей. Сваякі просяць раздаць, як падрастуць яшчэ.

Знаёмым цікава, як праходзіць гэты садаводчы дослед. Кажу, калі хочаце, дам насенне і спрабуйце самі вырасціць ялінку. Бо, як паказвае вопыт, пасля рассаджвання не ўсе выжываюць. Але паспрабаваць варта. Мы таксама не чакалі, што хоць адна семка праклюнецца, а ў выніку ўсё атрымалася. І паўдзельнічаць у гэтым эксперыменце было цікава ўсёй сям'і.

У нашых умовах я сумняваюся, што вырастуць кіпарысы 10—20 метраў, але як хатнія расліны будуць у любым выпадку. Жартам усім кажам, што на Новы год будзем прыбіраць уласную жывую елку!»

Чытайце таксама:

«Бансай прыйшлося закапаць на лецішчы ў бацькоў». Як беларусы з’язджалі за мяжу без любімых раслін

«Свет развальваецца на кавалкі, а ты радуешся, што памідорка саспела». Беларуска зрабіла гарод на балконе — паглядзіце на яе ўраджай

Гісторыя топ-менеджара, які кінуў пасаду ў ЕС і з'ехаў у беларускую правінцыю вырошчваць слімакоў

Каментары1

  • ...елка
    13.04.2023
    да?)

Цяпер чытаюць

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках4

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі31

Стала вядома, калі адкрыюць Чырвоны касцёл у Мінску4

Зянковіч пра Пратасевіча: Спачатку на судзе ён хаваў вочы9

Тэрміны адключэння гарачай вады ў Мінску перанясуць

Намесніца Мельнікавай па Каардынацыйнай радзе: Працуем над аднаўленнем даверу з донарамі11

Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот?10

Караеў: На канцэрт Паліны Гагарынай у Гродне грошы ўзялі з бізнэсу15

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый2

Сяргей Вайцяхоўскі, генерал без Айчыны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках4

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць