Свет33

7-гадовая ўкраінская гімнастка, якой адарвала нагу расійскай ракетай, выйграла першы турнір

Маленькая ўкраінская спартоўка Аляксандра Паскаль заваявала першае месца на сваіх першых спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы. 7-гадовая ўраджэнка Чарнаморска страціла летась нагу.

«Я глядзела і не магла паверыць, як хутка яна рэабілітавалася! А самае галоўнае, якая матывацыя магутная павінна быць у 7-гадовай дзяўчынкі, каб так рэактыўна вярнуцца ў мастацкую гімнастыку з пратэзам нагі!» — напісала ў сябе ў фэйсбуку ўпаўнаважаная прэзідэнта Украіны па правах дзіцяці і дзіцячай рэабілітацыі Дар'я Герасімчук.

16 мая 2022 года расійскія акупацыйныя войскі запусцілі ракету па базе адпачынку ў Белгарад-Днястроўскім раёне (Затока), як піша Obozrevatel. 

Пацярпелі 4 чалавекі, але найбольш сур'ёзныя траўмы атрымала Саша. Як расказаў пазней яе дзядуля, удар здарыўся а 9-й гадзіне раніцы, калі ў доме знаходзілася ўся сям'я.

У выніку тэрарыстычнай атакі 6-гадовая дзяўчынка атрымала адкрыты пералом рукі, траўму галавы, пералом 4 рэбраў, множныя аскепкавыя раненні. Пліта перакрыцця ўпала ёй на нагу, раздрабніўшы ўсе косткі. Пацярпела і маці Аляксандры, Марыя Паскаль.

Дактары трымалі юную спартсменку 15 дзён у медыкаментознай коме, але выратаваць канечнасць не змаглі.

Пасля многіх месяцаў лячэння ва Украіне Аляксандра летась пабывала на рэабілітацыі ў Аўстрыі.

Удар прыйшоўся а 9-й раніцы
Аляксандра і яе мама моцна пацярпелі

Ёй зрабілі аперацыю на руцэ, уставіўшы спецыяльныя спіцы, якія знаходзяцца там да гэтага часу. Таксама ў Аўстрыі яна атрымала пратэз, на якім 4 месяцы вучылася хадзіць.

Па прыездзе ва Украіну Саша адразу пайшла на заняткі па мастацкай гімнастыцы.

Каментары3

  • mikola
    06.06.2023
    Slava Ukraine !
  • Пожелание:
    06.06.2023
    Да, путин и лукашенка, чтобы вам также ПРИЛЕТЕЛО РАКЕТОЙ или БОМБОЙ, а может ещё и ХУЖЕ!!!
  • Андрусь
    06.06.2023
    Пасля выгнання расійскіх акупантаў з тэрыторыі Украіны краіны антыпуцінскай кааліцыі павінны далучыцца да разгрому расіі. Такая краіна павінна перастаць існаваць. У Маскве павінна з'явіцца вонкавае кіраванне, Яно павінна арганізаваць публічныя суды над ваеннымі злачынцамі і прапагандыстамі, запрасіць у нацыянальныя рэспублікі іхнія нацыянальныя ўрады ў выгнанні і лідараў нацыянальных рухаў і пасля падрыхтоўчай працы правесці рэферэндумы аб незалежнасці. Расійская ядравая зброя павінна быць знішчана. Потым паступова выводзіць да самакіравання праз правядзенне вольных і дэмакратычных выбараў расію, якая застанецца пасля адасаблення ахвочых нацыянальных краінаў паняволеных цяпер расійцамі народаў. Толькі так можна пазбавіцца ад пагрозы таго, што расійцы будуць беспакарана ў еўрапейскіх краінах адрываць ногі сямігадовым дзяўчынкам, якія мараць стаць славутымі гімнасткамі.      

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць