Свет

У Канадзе незвычайна моцныя лясныя пажары. Задымленыя нават Нью-Ёрк і Вашынгтон

Колькасць і інтэнсіўнасць лясных пажараў у Канадзе абяцаюць пабіць усе рэкорды. Як заявіў прэм'ер-міністр Джасцін Трудо, цяпер у Канадзе 414 лясных пажараў, 239 з іх выйшлі з-пад кантролю. Больш за 20 тысяч чалавек эвакуявалі са сваіх дамоў.

Толькі ў Квебеку налічваецца больш за 150 ачагоў актыўнага ўзгарання пры тым, што ў мясцовых пажарных ёсць магчымасць тушыць адначасова не больш за 40 пажараў, піша Бі-бі-сі.

Фота: CIRA/NOAA / AP

Акрамя Квебека, лясы гараць на плошчы ў 3,3 млн гектараў у Брытанскай Калумбіі, Альберце, Антарыё, Новай Шатландыі і на Паўночна-Заходніх тэрыторыях.

Лясныя пажары тыповыя для гэтай пары года ў Канадзе. Але маштабы пажараў, якія назіраюцца сёлета, незвычайныя, часткова яны выкліканыя больш сухім надвор'ем і цёплымі тэмпературамі.

Калі пажары працягнуць распаўсюджвацца з такой хуткасцю, федэральныя чыноўнікі прадказваюць, што 2023 год стане годам найгоршых пажараў у Канадзе за ўсю гісторыю назіранняў з пункта гледжання памеру выгаралай плошчы.

Тысячы канадцаў вымушаныя былі эвакуявацца праз блізкія пажары, а пра патэнцыйную небяспеку, звязаную з задымленнем паветра, папярэдзілі дзясяткі мільёнаў людзей ва ўсёй Паўночнай Амерыцы.

Над многімі гарадамі Канады і ЗША, у тым ліку над Таронта, Атавай, Нью-Ёркам і Вашынгтонам, неба афарбавалася ў цьмяна-аранжавы колер. Улады Атавы называюць забруджванне паветра ад пажараў вельмі небяспечным для здароўя людзей, асабліва людзей, што пакутуюць на рэспіраторныя захворванні.

Нью-Ёрк, Yuki Iwamura / AP

У Нью-Ёрку і Вашынгтоне прыпынілі працу дзяржаўных школ, а мэр Нью-Ёрка Эрык Адамс папярэдзіў, што сітуацыя можа пагоршыцца, і заклікаў насельніцтва без неабходнасці не пакідаць дамы.

Эрык Адамс заявіў, што ньюёркцы ніколі не перажывалі нічога падобнага і назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнай.

Белы дом заявіў, што адпраўляе дапамогу Канадзе для барацьбы з ляснымі пажарамі. Па словах прэс-сакратаркі Карын Жан-П'ер, больш за 600 амерыканскіх пажарных разам са спецыяльнай авіяцыяй ужо дапамагаюць на месцах сваім канадскім калегам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Віленскі аэрапорт зноў закрываўся з-за шароў з Беларусі5

Папулярнага беларускага блогера ў Расіі абвінавацілі ў махлярстве

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць