Грамадства1717

Чым вядомы намеснік міністра адукацыі, які даў ашаламляльны адказ пра «фамілію» ў атэстатах

Імя Аляксандра Кадлубая стаіць у лісце, якім Міністэрства адукацыі інструктуе кіраўнікоў школ, як тлумачыць вучням і бацькам «тэхнічную памылку» ў новых бланках атэстатаў і дыпломаў.

Аляксандр Кадлубай. Фота: sb.by

У гэтых бланках замест «прозвішча» напісалі «фамілія».

«В соответствии с Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы (Минск, «Белорусская энциклопедия» имени П. Бровки, 1999) возможно использование в белорусском языке слова «фамілія», — тлумачылася ў лісце Міністэрства адукацыі. Хоць слова «фамілія» па-беларуску мае зусім іншае значэнне — род, сваякі. У адказе Міністэрства адукацыі, напісаным па-руску, было зроблена нямала і звычайных памылак. Так, слова «разяснение» ў ім было напісана без цвёрдага знака.

41-гадовы Аляксандр Кадлубай не мае філалагічнай адукацыі. Ён настаўнік гісторыі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. За плячыма таксама вучоба ў Акадэміі кіравання пры Лукашэнку.

Кадлубай нарадзіўся на Гродзеншчыне, у вёсцы Варонча Карэліцкага раёна.

Што яшчэ пра яго ведае інтэрнэт і расказваюць людзі?

Ëн хадзіў у беларускамоўную школу. 

Ягоны бацька Уладзімір быў дырэктарам прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў мястэчку Мір.

Хацеў паступаць у Акадэмію міліцыі, але падвяло здароўе.

Ужо будучы намеснікам міністра, заклікаў школьнікаў у 2022 годзе далучацца да Тыдня роднай мовы.

«На маё меркаванне, такія мерапрыемствы вельмі добра ўпішуцца ў моладзевае асяроддзе і ў першую чаргу павялічаць цікавасць моладзі да роднай мовы, да яе ўжывання. І пашыраць асяроддзе тых, хто выкарыстоўвае ў сваім жыцці родную мову», — казаў ён.

Ліст Міністэрства адукацыі з імем намесніка міністра Аляксандра Кадлубая

Намеснікам міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая прызначылі ў 37 гадоў. Узлёт яго кар’еры з кіраўніка ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама да міністэрскай пасады выглядаў у 2019 годзе нечаканым. Варта адзначыць, што гэта быў перыяд міністарства Ігара Карпенкі, обер-камуніста, які пасля заменіць Лідзію Ярмошыну на пасадзе кіраўніка Цэнтрвыбаркама.

За час працы ў міністэрстве Аляксандру Кадлубаю не раз даводзілася апраўдваць хібы і непапулярныя захады Міністэрства адукацыі.

У 2019 годзе Кадлубай, напрыклад, апраўдваў рашэнне аб забароне мабільных тэлефонаў у школе.

Ён настойваў, што недапушчальна, каб вучні здымалі на мабільныя тэлефоны педагогаў у кампраметуючых абставінах і выкарыстоўвалі здымкі для цкавання настаўнікаў.

Па словах Кадлубая, ізаляваць вучняў ад тэлефонаў няправільна, але настаўнікі абавязаныя кантраляваць іх выкарыстанне школьнікамі. Чыноўнік прапаноўваў захоўваць тэлефоны ў спецыяльных пранумараваных ячэйках, якія знаходзяцца на стале настаўніка.

У 2022 годзе Аляксандру Кадлубаю выпала каментаваць інфармацыю аб закрыцці ліцэяў, якая выклікала абурэнне бацькоў. У Мінску два ліцэі аказаліся пад пагрозай ліквідавання.

Чыноўнік запэўніваў тады, што ліквідоўваць ліцэі не збіраюцца і яны застаюцца ў Кодэксе аб адукацыі.

Па яго словах, ведамства толькі прапанавала мясцовым органам улады ўпарадкаваць работу ліцэяў.

«Мы даведаліся, што ў некаторыя ўстановы залічвалі навучэнцаў, якія атрымалі зусім нізкія балы на ўступных экзаменах. Ёсць ліцэі, куды могуць трапіць толькі гарадскія дзеці, бо там няма свайго інтэрната. Больш за тое, ліцэі арандуюць памяшканні ў школ, а некаторыя настаўнікі працуюць паралельна і ў ліцэі, і ў школе», — тлумачыў ён.

У бланку замест «прозвішча» — «фамілія»

Падчас пратэстаў 2020 года з патрабаваннем сумленнага падліку галасоў і аднаўлення законнасці ў краіне Аляксандр Кадлубай настойваў на ўвядзенні жорсткага пакарання для бацькоў, якія дапусцілі ўдзел дзяцей у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».

«Мы часта бачым на кадрах, як дзеці плачуць, трымаючы за руку бацькоў, бо трапляюць у сітуацыю рэзкіх крыкаў, супрацьстаяння ды іншых негатыўных маральных аспектаў», — абураўся ён.

Кадлубай адстойваў і з'яўленне ў школах кіраўнікоў па вайскова-патрыятычным выхаванні. Пры гэтым звычайна на гэтыя пасады прызначалі адстаўных вайскоўцаў з прарасійскімі поглядамі.

«Гэтыя людзі павінны быць максімальна эфектыўна ўбудаваныя ў сістэму выхаваўчай працы ўстановы», — настаўляў падначаленых чыноўнік.

Аляксандр Кадлубай свой працоўны шлях пачаў у 2004 годзе. Па заканчэнні ўніверсітэта яго размеркавалі ў Ліду настаўнікам гісторыі ў сярэднюю школу № 8.

У 2008-м 25-гадовага Кадлубая прызначылі дырэктарам Мажэйкаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна.

За дырэктарствам Кадлубая ў школе праваслаўны святар праводзіў для вучняў заняткі па рукапашным баі.

У 2012 годзе Аляксандр Кадлубай становіцца кіраўніком упраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама. Пры ім раённая сістэма адукацыі не раз прызнавалася адной з найлепшых у вобласці.

У той час усе школьныя сталоўкі раёна былі абсталяваныя камерамі відэаназірання, каб работнікі не кралі прадуктаў.

«У харчаблоках усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна ўстаноўлены відэакамеры, у некаторых нават па некалькі штук — у залежнасці ад пажадання кіраўніка, — казаў Кадлубай. — Інфармацыя з камер запісваецца на сервер і захоўваецца ў школе на працягу 30 каляндарных дзён».

Яшчэ адной мерай супраць крадзяжоў сталі праверкі асабістых рэчаў работнікаў па сканчэнні працоўнага дня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Гатова адстаяць і наступную ноч, абы запісацца». У школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў

Сёлета ў школах і гімназіях Мінска адкрыюцца авіяцыйныя класы. Дзе яны будуць і чым адметнае навучанне

Як сказаць па-беларуску «пятая точка»?

«Узялі старыя табліцы ЦТ». Як пералічылі балы на ЦЭ, хоць гэта і забаронена заканадаўствам

Каментары17

  • А пачэму бы і да
    12.06.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Мазай
    12.06.2023
    В типографии специально (умышленно) испортили документ неправильным словом, чтобы получить возможность нового гоударственного заказа. А министр денег выделить не может. Вот и фсе. А тут раздули прям сериал про рабыню изауру на много серий и лет.
    И что плохого в том, что мальчишки и девченки будут изучать НВП. Это намного лучше и полезнее, чем НЕ изучать НВП.
    Как сложно быть генералом в стране, где находиться чужая армия, знают только генералы этой страны и иные думающие.
  • Пнгп
    12.06.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР правёў новую дыверсію: абясточыў аб’екты расійскага ВПК у Калінінградзе2

Як прайшоў вогненны фестываль «Свята Сонца» ў Дудутках ШМАТ ФОТА7

На «Камунарцы» новы генеральны дырэктар1

Іран заявіў, што гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у яго ядзернай зброі, і патрабуе спыніць Ізраіль2

Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ26

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту5

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты1

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-165

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць