Усяго патроху44

Чаму ў Польшчы ўсе ходзяць з плюшавымі гусямі?

Калі леташнім дзіцячым «хітом» быў Хагі Вагі — персанаж гульні жахаў, дзе сіняя істота абдымае, каб забіць, — сёлета набірае папулярнасць больш прыязная мяккая цацка — белая гусь. Гіганцкія гусі прадаюцца на сувенірных прылаўках па ўсёй Польшчы, і на вуліцах з імі можна ўбачыць не толькі дзяцей, але і дарослых. Адкуль пайшла гэта мода?

Plush goose
Фота: Tadeusz Koniarz / REPORTER / East News

Як піша Onet.pl, цацку папулярызаваў TikTok, а пачалося ўсё з сапраўднай гускі Піпы — інтэрнэт-карыстальнікі масава каментуюць новыя відэа з яе ўдзелам.

Уладальніца гускі Магдалена Магіера купіла жывёліну на фермерскім рынку, і цяпер птушка жыве на возеры Тарнабжэгскае.

Гуска праславілася тым, што пасябравала з Камілем, які спыняўся на возеры.

— Каміль ішоў, Піпа падыходзіла да машыны, ён з ёй размаўляў. Яна рушыла ўслед за ім, і, мабыць, спалучэнне яго выгляду і голасу зрабіла такі эфект, — распавяла Магдалена Магіера польскаму тэлебачанню.

@dekoratorwnetrzumyslu PIPKOWO DEKUSIOWO LOTOWO:)) PRZYGODY PIPKI DEKORATORA #dekoratornatiktoku #cytrynageng #pipkadekoratora #tarnobrzeg #wakeparktarnobrzeg #jeziorotarnobrzeskie ♬ dźwięk oryginalny - Dekorator

Мужчына запісвае відэа ў тыктоку, у якіх ён размаўляе з гускай і паказвае яе будні. Ролікі Каміля набіраюць сотні тысяч праглядаў, і на сваім профілі ён сабраў амаль паўмільёна гледачоў.

Чытайце яшчэ:

Галоўны монстр 2022 года: хто такі Хагі Вагі, ад якога ўсе фанацеюць?

Перажыла 2022-гі дзякуючы памідорам. Нестандартнае хобі маладой актывісткі — саджанцы назвала Кандрат і Крапіва

У Нідэрландах кот учыніў патоп у ратушы. Шкода ацэньваецца ў 20 тысяч еўра

Каментары4

  • бела гусь
    13.06.2023
    абы толькі больш захламіць планету...
  • во
    13.06.2023
    Знахар, псіхо3%
  • Вагі хагі
    13.06.2023
    Нн выконвае нейкі план сунучы хагі вагі ў кожны артыкул

Цяпер чытаюць

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомыя беларусы-блогеры расказалі, як набылі дом у Партугаліі. Свой дом мары ў Беларусі ім давялося прадаць14

У Офісе Ціханоўскай прадумалі альтэрнатывы на выпадак блакавання ютуба падчас яе навагодняга звароту22

Захаду варта пераглядзець стратэгію адносна Беларусі — інакш прарасійскія настроі будуць расці65

Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены3

У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?2

Літва рыхтуе масты на мяжы з Беларуссю і Расіяй да падрыву ў выпадку нападу6

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі2

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях6

У Варшаве праходзіць развітанне з Мікітам Мелказёравым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць