Вайна

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

Беспілотнікі ўдарылі па прыморскім горадзе Туапсэ на поўдні Расіі ў ноч на сераду, 31 снежня. Пацярпелі два чалавекі.

Пашкоджаны жылыя дамы, прычал у порце і нафтаперапрацоўчы завод, паведаміў аперштаб Краснадарскага краю.

Паводле яго даных, на НПЗ кампаніі «Раснафта» ў выніку атакі пачаўся пажар, які аператыўна патушылі. Пашкоджаны чатыры шматкватэрныя і адзін прыватны жылы дом, а таксама газавая труба ў жылым сектары.

Расійскі Telegram-канал Astra і ўкраінскі Exilenova+ апублікавалі фота магутнага пажару на НПЗ. На іх відаць, што слуп полымя шугае на некалькі метраў. Паводле звестак Telegram-канала Shot, у небе над горадам было чуваць 15—20 выбухаў.

З пачатку вайны Украіна не менш як восем разоў атакавала Туапсінскі НПЗ і экспартны тэрмінал «Раснафты» ў горадзе. Апошні раз — у лістападзе 2025 года. У шэрагу выпадкаў прадпрыемства часова спыняла працу.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць