Вайна11

Расія адмовіла місіі ААН у доступе да левабярэжнай Херсоншчыны

РФ адмовілася прапускаць гуманітарную місію ААН на левы бераг Херсонскай вобласці да людзей, якія пацярпелі ў выніку разбурэння Кахоўскай гідраэлектрастанцыі.

Фота: ДСНС Украіны

«ААН супрацоўнічае з урадамі Украіны і РФ па эфектыўнай дастаўцы гуманітарнай дапамогі ўсім людзям, якія пацярпелі ў выніку разбурэння Кахоўскай дамбы. Урад РФ пакуль адхіліў наш запыт на доступ да тэрыторый, якія знаходзяцца пад часовым вайсковым кантролем Расіі», — гаворыцца ў заяве каардынатаркі місіі ААН ва Украіне Дэніз Браўн.

У заяве Браўн адзначаецца, што ААН працягне працаваць над пошукам доступу да людзей на левабярэжнай Херсоншчыны.

«Мы заклікаем расійскія ўлады дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі абавязкамі ў міжнародным гуманітарным праве», — заявіла каардынатарка ААН.

У ноч на 6 чэрвеня расейцы ўзарвалі Кахоўскую гідраэлектрастанцыю, разбурыўшы машынную залу і плаціну, станцыю немагчыма аднавіць. Падрыў Кахоўскага вадасховішча пагражае бяспецы Запарожскай АЭС.

Падрыў Кахоўскай ГЭС таксама выклікаў экалагічную катастрофу. Вада з вадасховішча пачала затапляць гарады і вёскі, пачалася эвакуацыя.

Па стане на 18 чэрвеня вядома пра 17 загінулых у выніку падрыву ГЭС, яшчэ 31 чалавек прапаў без вестак.

Каментары1

  • Понятно
    19.06.2023
    Этим закрываются все вопросы, о том, кто и зачем подорвал плотину.

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве пачалі судзіць абвінавачаных у тэрарызме, на лаве падсудных і беларус1

Пад Лідай кіроўца збіў дзвюх пенсіянерак на роварах. Адну насмерць2

У ЗША прадалі бутэльку віна больш чым за 800 тысяч даляраў2

КДК сабраў скаргі ад беларусаў па пытаннях зарадкі электрамабіляў. Што не так?

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?33

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць