Грамадства

Мікалай Казлоў патрапіў у шпіталь з бранхітам

Паплечнікі палітыка па Аб'яднанай грамадзянскай партыі распавялі «Народнай Волі» апошнія навіны пра свайго кіраўніка.

Мікалай Казлоў. Фота: «Наша Ніва»

Раней аднапартыйцы палітыка распавядалі, што ад Мікалая амаль два месяцы не было ніякай інфармацыі, але апошнім часам інфармацыйная блакада скончылася і весткі ад яго пайшлі.

«Па нашай інфармацыі, Мікалай з бранхітам патрапіў у шпіталь, — кажуць паплечнікі Казлова. — Няма падрабязнасцей, дзе ён мог так захварэць, як невядома і тое, дзе Мікола на гэты момант знаходзіцца: ці то ў калоніі, ці то пакуль яшчэ на лячэнні».

Па словах суразмоўцаў, у параўнанні з некаторымі іншымі палітвязнямі, сітуацыя з Мікалаем Казловым выглядае больш-менш нармальна.

«Як ужо паведамлялася, няма цяпер татальнай інфармацыйнай блакіроўкі, таму лісты родным і блізкім ад Міколы ідуць, — распавядаюць яны. — Нават было некалькі тэлефонных званкоў ад яго.

Трымаецца Мікалай Казлоў годна. Натуральна, калі чалавек робіць выбар і вырашае не з’язджаць з краіны, то ён добра падрыхтаваны да магчымых выпрабаванняў».

Аднапартыйцы кажуць, што многія пішуць яму лісты, хаця ў калонію яны не даходзяць:

«Некаторыя пішуць нашаму партыйнаму лідару, іншыя не бачаць у гэтым сэнсу, бо карэспандэнцыю ўсё роўна не аддаюць. Не так даўно дапамагалі сястры Мікалая сфарміраваць вялікую перадачу для яе брата і нашага калегі.

Ёсць шмат людзей, якія гатовыя дапамагаць, цікавяцца лёсам Мікалая Казлова».

Палітыка затрымалі 27 ліпеня 2022 года. 3 лістапада 2022 года яго асудзілі на два з паловай гады пазбаўлення волі за «ўдзел у масавых беспарадках». У выніку паставілі ў віну ўдзел у мірным маршы пратэсту, што прайшоў у адну з нядзеляў у жніўні 2020 года.

Мікалай Казлоў адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі №15.

У маі 2023 года ў яго памерла маці, але палітыка на пахаванне не адпусцілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію10

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра нобелеўскую лаўрэатку з Венесуэлы: Магла б аддаць прэмію мне7

Сведка наступстваў жудаснага ДТЗ пад Светлагорскам: Кіроўца маршруткі занадта позна пабачыў той трактар4

Адбыўся пажар у «Вялікім княстве Сула»1

Дойліду з Брэстчыны, які будаваў цэрквы ў некалькіх краінах, далі калонію па чатырох палітычных артыкулах5

«Бацька Юрыя Дзям'янава не верыць у датычнасць сына». З'явіліся новыя падрабязнасці справы маньяка-ліфцёра6

Некаторыя падраздзяленні Узброеных сілаў Беларусі прыведзеныя ў вышэйшую ступень боегатоўнасці16

«Кадэбіст выйшаў з пакоя і пакінуў святару пісталет». Што адбываецца з ксяндзом Акалатовічам, якога абвінавацілі ў шпіянажы16

Кім Чэн Ын правёў маштабны ваенны парад і пахваліўся новай ракетай ФОТА4

У ДТЗ у Светлагорскім раёне, у якім загінулі шэсць чалавек, кіроўца маршруткі спачатку сутыкнуўся з трактарам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію10

«Калі ўжо сюды прыляціць украінская ракета!» Вызвалены журналіст Яўген Меркіс расказаў пра шклоўскую калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць