Грамадства11

Беларусы сабралі патрэбную суму на аперацыю Віталю Тысеву — больш за 45 000 еўра

Гісторыя жыхара Стоўбцаў Віталя Тысева, які мусіў праз палітычны пераслед пакінуць радзіму і які цяпер жыве ў Польшчы з цяжкай хваробай, у сакавіку не пакінула абыякавымі многіх беларусаў. Віталю тады хутка сабралі на аперацыю амаль 20 тысяч еўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася яе рабіць.

Цяпер для мужчыны знайшлі нямецкую клініку, але аперацыя там каштуе даражэй, чым удвая. Віталю аперацыя неабходная тэрмінова, інакш яго можа паралізаваць. Як бачна на старонцы збору, на гэты момант уся неабходная сума сабраная. Грошы ўдалося сабраць літаральна за 10 дзён.

Нагадаем, у жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і моцна збілі. У яго пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аўтаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся ўсе суставы хрыбетніка і розныя іншыя суставы. Калі за найбліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.

Каментары1

  • Анёлак
    17.07.2023
    Падаецца, там памылка ў агульнай лічбе сбору. Сумма патрэбная не 203 тысячы злотых, а 248. Такім чынам яшчэ 45 тысяч патрэбна дазбіраць.

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць