Вайна1616

Трамп патлумачыў, як хоча прымусіць Зяленскага і Пуціна заключыць мірнае пагадненне

Прэтэндэнт на месца кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, экс-прэзідэнт краіны Дональд Трамп патлумачыў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, як у выпадку сваёй перамогі на выбарах хоча прымусіць прэзідэнтаў Украіны і Расіі заключыць мірнае пагадненне.

Дональд Трамп Фота: Charlie Neibergall / AP

«Я вельмі добра ведаю Зяленскага, і я вельмі добра ведаю Пуціна, нават лепш. І ў мяне былі добрыя адносіны, вельмі добрыя з імі абодвума. Я б сказаў Зяленскаму: «Хопіць. Вы павінны заключыць пагадненне». Я б сказаў Пуціну: «Калі вы не заключыце пагадненне, мы дамо яму [Украіне — Рэд.] вельмі шмат. Больш, чым яны калі-небудзь атрымлівалі, калі давядзецца». Я заключу пагадненне за адзін дзень. За адзін дзень», — заявіў Трамп.

Яшчэ 26 сакавіка 2023 года Дональд Трамп паабяцаў сваім выбаршчыкам завяршыць вайну ва Украіне за 24 гадзіны пасля свайго абрання на другі прэзідэнцкі тэрмін. Пазней ён таксама паўтарыў гэты тэзіс.

Трэцяга чэрвеня Зяленскі адзначыў, што «не зразумеў» словы Трампа пра тое, што ён бы завяршыў поўнамаштабную вайну за адны суткі, пасадзіўшы Кіеў і Маскву за стол перамоваў.

9 ліпеня Зяленскі заявіў, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн мог бы скончыць вайну ва Украіне і за 5 хвілін, калі б гаворка ішла аб здачы ўкраінскіх тэрыторый, але Украіна б не пагадзілася на гэта.

Каментары16

  • Кацап
    16.07.2023
    Да, да, приготовь пожалуйста Аляску и исконно русский форт сан франциско к передаче, а то что ты сделаешь?
  • За Свабоду!
    16.07.2023
    Розум або ёсць, або яго няма. Тады не дапамогуць не міліярды яго, ні пара вышэйшых адукацый, як у...
  • Эх, Андрэйка
    16.07.2023
    Кккак ето? Вы жэ нас учылі, што он агент пуцінскі. Што Байдэн прыдзёт - парадак навядзёт. А цяпер што, атрымліваецца?

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю9

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

У наступную нядзелю ў Вільні правядуць квэст «Нашаніўскія легенды»1

У Мінску назіралі прыгожы захад сонца ФОТЫ5

«Вядучы дрэнна выказваецца пра краіну». У Гродне праз данос закрыўся папулярны квіз6

Кавярня «Маркс», з якой выгналі мастачку, выбачылася. Цяпер абаронцы кафэ пакрыўдзіліся і заклікаюць да яго кэнсэлінгу13

Па крымінальнай справе асудзілі Кацярыну Жаўтаногу, адвакатку Сцяпана Латыпава7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў9

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць