Здарэнні11

У Магілёўскім раёне патануў дзевяцігадовы хлопчык

Трагедыя адбылася ў панядзелак днём у раёне вёскі Каменка, паведамляе Следчы камітэт. Маці 9-гадовага хлопчыка, занепакоеная тым, што дзіця доўга не вяртаецца дадому, разам з дзядулем дзіцяці адправілася яго шукаць. Знайшла вопратку сына на беразе возера і патэлефанавала ратавальнікам.

Скрыншот з відэа

Хлопчык жыў з сям'ёй у вёсцы Брылі Магілёўскага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, у гэты дзень хлопчык разам з сябрам самавольна пайшоў да мясцовага вадаёма.

Пазней маці загінулага ўбачыла сябра свайго сына мокрым і занепакоілася, дзе яе дзіця — дзеці пастаянна гулялі разам. Аднак суседскі хлопчык быў напалоханы і нічога не мог сказаць жанчыне.

Занепакоеныя маці і дзядуля спрабавалі знайсці дзіця, пабегшы да аднаго з мясцовых вадаёмаў, аднак яго там не было. Сваякам пра знаходжанне дзіцячых рэчаў на беразе іншага вадаёма паведаміў суседскі хлопчык. Дзядуля кінуўся да вады і стаў ныраць, але спробы знайсці ўнука апынуліся беспаспяховымі.

Тады мужчына выклікаў ратавальнікаў, якія дасталі цела хлопчыка з вады. Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Каментары1

  • Смуткую.
    17.07.2023
    Так шкада гэтага дзіцятка. І ў сям'і вялікае гора.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць