Свет99

У Швецыі прайшоў суд над Грэтай Тунберг. Прысуд быў вельмі цікавы

Кліматычная актывістка Грэта Тунберг паўстала ў панядзелак перад судом па абвінавачванні ў непадпарадкаванні паліцыі падчас пратэсту на поўдні Швецыі ў мінулым месяцы, паведамляе AP.

Грэта Тунберг. AP Photo / Lewis Joly, File

Тунберг і іншыя актывісты былі затрыманыя пасля таго, як 19 чэрвеня яны спынілі рух на нафтавым тэрмінале ў порце Мальмё.

Паводле заявы прэс-сакратара шведскай пракуратуры Анікі Колін і заявы пракурораў, Тунберг выставілі абвінавачванні праз тое, што яна адмовілася выканаць загад паліцыі пакінуць месца пратэсту падчас акцыі.

Пракурор Шарлота Атасэн паведаміла, што за злачынства непадпарадкавання звычайна караюць штрафамі.

Тунберг прызнала, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту і не выканала загаду паліцыі, але не прызнала сябе вінаватай і заявіла, што дзейнічала з неабходнасці.

«Мае дзеянні апраўданыя. Я лічу, што мы знаходзімся ў надзвычайнай сітуацыі, якая пагражае жыццю, здароўю і маёмасці. Незлічоная колькасць людзей і супольнасцяў знаходзяцца пад пагрозай як у кароткатэрміновай, так і ў доўгатэрміновай перспектыве», — заявіла яна суду.

Зрэшты, суд абвясціў, што яна прысуджаная да штодзённага штрафу за непадпарадкаванне праваахоўным органам. Гаворка ідзе пра 30 штодзённых штрафаў па 50 шведскіх крон (каля 4,50 еўра). Акрамя таго, яна павінна аплаціць 1000 шведскіх крон (каля 87 еўра) у Фонд дапамогі ахвярам злачынстваў.

За межамі суда Грэта Тунберг сустрэлася з прэсай і назвала прысуд абсурдным.

«Абсурдна, што тыя, хто дзейнічае ў адпаведнасці з навукай, павінны плаціць за гэта цану… Пакуль прамысловасць выкапнёвага паліва можа спаліць нашу сучаснасць і будучыню», — заявіла яна.

Грэта адзначыла, што будзе працягваць свае акцыі. Яна таксама заявіла, што не будзе падаваць апеляцыю на прысуд.

Тунберг натхніла глабальны моладзевы рух, які патрабуе ўзмацнення барацьбы са змяненнем клімату, пасля таго, як з 2018 года ладзіла штотыднёвыя акцыі пратэсту пад сценамі шведскага парламента.

Разам з ёй будуць судзіць яшчэ трох чалавек.

Каментары9

  • Карлсан
    24.07.2023
    Мойша, iдзi у с..ку.
  • гоблен
    24.07.2023
    И Гретту в школлу)
  • Елена
    24.07.2023
    Сорос оплатит.

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць