Грамадства4141

Азараў расказаў, што дыверсію ў Мачулішчах «Байпол» правёў разам з СБУ і пасля гэтага страціў фінансаванне

Аляксандр Азараў у інтэрв'ю блогерцы Таццяне Мартынавай расказаў, хто, апроч «Байпола», стаяў за аперацыяй у Мачулішчах і чаму пасля гэтага ў арганізацыі пачаліся праблемы.

Аляксандр Азараў. Скрын відэа стрыму Таццяны Мартынавай

Аляксандр Азараў кажа, што ў лютым у «Байпола» скончылася фінансаванне, яго не працягнулі.

«У лютым «Байпол» удзельнічаў у аперацыі па пашкоджанні самалёта А-50. Цяпер я ўжо магу сказаць, што гэта была аперацыя не толькі «Байпола» — мы аказвалі садзейнічанне СБУ, гэта была сумесная аперацыя. У той момант нам гаварыць нельга было», — распавёў Азараў.

Свае супярэчлівыя заявы ў дзень дыверсіі ён патлумачыў тым, што іх арганізацыя спачатку вырашыла не прызнаваць датычнасць да падрыву самалёта («бо правядзенне [такіх] акцый у Беларусі ўспрымаецца адмоўна сярод нашых партнёраў за мяжой»), але пасля перамоў з украінскімі партнёрамі вырашылі ўзяць адказнасць на сябе, не згадваючы ўкраінскі бок.

«І пасля гэтага ў нас пачаліся велізарныя праблемы. Фінансаванне цалкам было спынена. Нашы міжнародныя партнёры, донары, казалі «Аляксандр, ты малайчына» за вуглом, а калі выходзілі некуды пры грамадскасці — «Мы з вамі мець адносін не можам, усё, фінансавання больш у вас не будзе», — дзеліцца Азараў.

Па яго словах, праз адсутнасць фінансавання пачаліся праблемы і ў калектыве, бо людзі патрабавалі заробкі.

Вядучая стрыму спытала, ці праўда, што Азарава выклікалі польскія спецслужбы.

«Я не буду ўдакладняць, але скажу, што правядзенне акцый з тэрыторыі Польшчы на тэрыторыі Беларусі — гэта фактычна падрыхтоўка вайны замежнай дзяржавай, у гэтым выпадку Польшчай у Беларусі. Адпаведна любыя акцыі, якія плануюцца з Польшчы, Літвы, Латвіі на тэрыторыі Беларусі, забароненыя мясцовымі спецслужбамі, і правядзенне іх, мякка кажучы, не вітаецца», — адказаў былы сілавік.

Дыверсія на аэрадроме ў Мачулішчах адбылася 26 лютага. Быў пашкоджаны каштоўны расійскі самалёт-лакатар А-50, з якога ажыццяўлялася навядзенне ракет на цэлі ва Украіне. Аляксандр Азараў у той дзень заявіў, што гэта справа рук беларускіх партызанаў і што самалёт быў атакаваны двума дронамі. Ён таксама сцвярджаў, што ўсе выканаўцы ў бяспецы. Лукашэнкаўцы не паказвалі самалёт некалькі дзён, пазней апублікавалі вечаровыя кадры з ім, а пасля самалёт адправіўся на рамонт у расійскі Таганрог.

Пасля дыверсіі прайшлі шматлікія затрыманні: сілавікі паведамлялі пра больш за 20 арыштаваных беларусаў. Затрымалі таксама ўкраінца Мікалая Швяца і заявілі пра датычнасць СБУ да дыверсіі. Сілавікі трактавалі акцыю як акт тэрарызму. 

Чытайце таксама:

«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота

На АНТ выпусцілі фільм пра «сетку СБУ» ў Беларусі

Стала вядома, хто такі Якуцік, пра якога па ўсёй Беларусі дапытвалі стралкоў, і ў чым яго абвінавачваюць

Каго менавіта затрымалі ў вёсцы Чарцяж? Гэта сямейная пара, у іх двое дзяцей

Новыя падрабязнасці пра атаку на самалёт у Мачулішчах: прапагандысты назвалі новыя імёны

Каментары41

  • Петч
    27.07.2023
    Что и требовалось доказать. А рассказывали сказки про беларуских партизан
  • mikola
    27.07.2023
    Ne zrazumeu niczoga. Azarau i Azaronak-geta adna i taja asoba ?
  • Мрок
    27.07.2023
    Мартынова и Азаров два сапога пара.

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі53

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 2

«Яны ўсё бачаць і ведаюць». Лукашэнка расказаў вайскоўцам, як разглядаў ваколіцы Брэста на ўкраінскіх аэраздымках12

У бязлюднай зоне адчужэння на Гомельшчыне пачалі будаваць некалькі вышак сувязі4

Слуцкія даішнікі ўпершыню выехалі на патруляванне на матацыклах3

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?28

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць