Пад Марыупалем была перастрэлка між рознымі расійскімі часцямі. Украінскія ўлады кажуць пра 11 загінулых
У акупаваным сяле Урзуф пад Марыупалем 11 жніўня адбылася перастрэлка з удзелам кадыраўцаў і камендантуры Урзуфа, сцвярджаюць украінскія рэсурсы.

Скрын відэа, выкладзенага Марыупальскай гарадской радай
Марыупальская гарадская рада паведамляе, што, паводле іх інфармацыі, загінулі не менш за 4 вайскоўцы. Ёсць загінулыя і параненыя сярод грамадзянскага насельніцтва.
Гарадская рада выклала кароткае відэа з месца здарэння.
Дарадца мэра Пятро Андрушчанка піша, што падчас канфлікту кадыраўцаў з мясцовай вайсковай камендатурай яны пачалі зрываць пагоны адзін аднаму і ўзнікла перастрэлка.
Ён паведамляе пра ахвяры таксама сярод цывільнага насельніцтва.
«Вядома пра дзвюх загінулых дзяўчынак-падлеткаў, чатырох хлопцаў і жанчыну», — дадаў Андрушчанка.
Больш падрабязнасцяў не прыводзіцца.
Каментары