Свет

Палякі плануюць пабудаваць агароджу і на мяжы з Расіяй

Кіраўніцтва Польшчы перакананае, што на меркаваным рэферэндуме палякі не толькі падтрымаюць будаўніцтва сцяны на мяжы з Беларуссю, але і выступяць за распаўсюджанне гэтай практыкі на мяжу з Калінінградскай вобласцю Расіі, паведамляе Польскае радыё.

Польска-беларуская мяжа. Фота: Maciej Luczniewski/NurPhoto via Getty Images

Будаўніцтва агароджы на польска-беларускай мяжы вельмі важнае, асабліва ў цяперашняй палітычнай сітуацыі, паколькі гэта пытанне бяспекі не толькі Польшчы, але і ўсёй Еўропы. Плот на мяжы абараняе ад наплыву нелегальных мігрантаў, а цяпер таксама наймітаў з ПВК «Вагнер». Гэта сцвярджаў міністр адукацыі Польшчы Пшэмыслаў Чарнэк, прадстаўляючы ў Сейме абгрунтаванне ўрадавай прапановы аб правядзенні агульнанацыянальнага рэферэндуму па гэтым пытанні.

Больш за тое, палітык ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» выказваў перакананне, што палякі на рэферэндуме падтрымаюць ідэю працягваць будаўніцтва сцяны далей:

«Таму палякі адкажуць: Працягваем будаваць! Ідэнтычную агароджу мы пабудуем таксама на мяжы з Расіяй, то-бок з Калінінградскай вобласцю. Мы будзем абараняць бяспеку польскай дзяржавы».

Пытанне, па якім польскае кіраўніцтва прапануе выказацца грамадзянам на рэферэндуме, гучыць так: «Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю агароджы на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь?»

Рэферэндум плануецца правесці разам з парламенцкімі выбарамі, то-бок 15 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць