Кіно22

Паказ «Барбі» ў Беларусі адмяняецца?

Сусветны кіношны феномен гэтага лета, фільм «Барбі», з-за санкцый прайшоў міма Беларусі, але ў верасні яго ўсё ўсё ж такі абяцалі паказаць, застасаваўшы механізмы абыходу. Але, здаецца, усё зноў ідзе не так, піша Tochka.by.

Фота: Matt Hunt/Anadolu Agency via Getty Images

Чытачы выдання звярнулі ўвагу, што з сайта «Кіно Менска» знікла інфармацыя аб прэм'еры «Барбі», якая была запланаваная ў сталіцы на 9 верасня. Пошук па назве фільма сапраўды не выдае вынікаў.

Скрыншот: kinominska.by

А ў спісе прэм'ер на першы восеньскі месяц 9 верасня значацца толькі «Чарапашкі-Ніндзя: пагром мутантаў».

Скрыншот: kinominska.by

На картцы «Барбі», якую можна знайсці па прамой спасылцы, датай выхаду ў беларускі пракат адзначана 24 жніўня — і гэтай жа датай пракат нібыта завяршыўся.

Скрыншот: kinominska.by

Раней паведамлялася, што ў кінатэатрах Мінска «Барбі» будуць круціць з 9 верасня па 4 кастрычніка.

У Расіі, дзе праз санкцыі з сусветнымі прэм'ерамі таксама ўсё складана, «Барбі» таксама планавалі запусціць 9 верасня. Аднак у суботу, 26 жніўня, пачалі з'яўляцца паведамленні, што паказы стужкі Грэты Гервіг у гэты дзень у Маскве адмяняюцца, а з чым гэта звязана, не казалі.

Верагодна, расійскія, а за імі і беларускія пракатчыкі сутыкнуліся з праблемамі, здабываючы лічбавую копію амерыканскай кінастужкі. Бо нядаўна стала вядома, што Warner Bros. Pictures перанесла лічбавы рэліз «Барбі» з 5 на 12 верасня. Таму магчыма, што пракат у Беларусі і Расіі таксама проста зрушыўся на тыдзень.

Сусветная прэм'ера «Барбі» адбылася 19 ліпеня і б'е разнастайныя рэкорды па праглядах. 

Каментары2

  • КЕНт
    26.08.2023
    ну дык адна страшэнная без мазгоў схадзіла ,скарэй за усё бочка зноў тук тук .Ps разгаварил вагнеров им страшно вы....в много интеллекта 0 вояки беларуские дрочите дальше .
  • Axel Justas
    27.08.2023
    Баба Яга (Бондарава) супраць?

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely10

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў9

Пуцін даў расійскае грамадзянства былой памочніцы Байдэна7

Чыноўнік ад турызму наракае, што ў Беларусі вельмі кепскія гатэлі2

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю60

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць