Спорт

ФІФА адхіліла экс-кіраўніка іспанскай федэрацыі на тры гады за пацалунак

Луісу Рубіялесу, які пацалаваў у вусны гульца Джэніфер Эрмоса пасля чэмпіянату свету, забаронена займацца футбольнай дзейнасцю на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Момант пацалунка. Фота: Noemi Llamas / Eurasia Sport Images / Getty Images

Дысцыплінарны камітэт ФІФА забараніў былому прэзідэнту Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі (RFEF) Луісу Рубіялесу займацца футбольнай дзейнасцю на нацыянальным і міжнародным узроўнях на тры гады, паведамляецца на сайце арганізацыі.

Рубіялес 20 жніўня, пасля фіналу чэмпіянату свету ў Сіднеі, пацалаваў у вусны футбалістку Джэніфер Эрмоса. Пасля гэтага Эрмоса заявіла, што ёй гэта не спадабалася, а пазней назвала сябе ахвярай сэксісцкага ўчынку без якой-небудзь згоды з яе боку.

Рубіялес спачатку адмаўляўся ісці ў адстаўку, але яго часова адхіліла ФІФА, а пракуратура выставіла яму абвінавачанне ў сэксуалізаваным гвалце, ён можа атрымаць да чатырох гадоў турмы.

Рубіялес кіраваў RFEF з 2018 года, у верасні ён пайшоў у адстаўку.

Каментары

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі22

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі22

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць