Спорт77

53 футбалісткі адмовіліся выступаць за Іспанію з-за пацалунка кіраўніка Федэрацыі

Пракуратура Мадрыда 25 жніўня распачала справу ў дачыненні да кіраўніка RFEF Луіса Рубіалеса па падазрэнні ў сэксуальным гвалце.

Момант пацалунку. Фота: Noemi Llamas / Eurasia Sport Images / Getty Images

Чэмпіёнкі свету па футболе адмовіліся выступаць за зборную Іспаніі да звальнення прэзідэнта Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі (RFEF) Луіса Рубіалеса за пацалунак футбалісткі каманды Хеніфер Эрмоса. Адпаведная заява апублікаваная на старонцы Асацыяцыі прафесійных футбалістаў (FUTPRO) у Twitter (пераназваная ў Х), піша РБК.

«Чэмпіёнкі свету і іншыя футбалісткі выказваюць падтрымку Эрмоса і цвёрда асуджаюць паводзіны, якія абражаюць годнасць жанчын», — гаворыцца ў заяве, дзе адзначаецца, што да байкоту могуць далучыцца і іншыя футбалісты.

У заяве таксама прыводзіцца цытата Эрмоса: «Я не пацярплю таго, што мае словы ставяцца пад сумнеў, а тым больш таго, што прыдумляюцца словы, якіх я не казала».

Усяго пра байкот абвясцілі 53 футбалісткі.

Кіраўнік RFEF на цырымоніі ўзнагароджання пасля перамогі нацыянальнай каманды ў фінале жаночага чэмпіянату свету над Англіяй (1:0) моцна абняў і пацалаваў у вусны Эрмосу, чым выклікаў крытыку ў свой адрас. Тлумачачы свае дзеянні, Рубіалес заклікаў «не звяртаць увагі на лухту».

Да адстаўкі 45-гадовага Рубіалеса раней заклікалі Жаночая футбольная ліга Іспаніі, а таксама іспанскія палітыкі, сярод якіх віцэ-прэм'ер Ёланда Дыяс.

У чацвер дысцыплінарны камітэт ФІФА распачаў справу супраць Рубіалеса. У ФІФА адзначылі, што яго дзеянні могуць быць парушэннем арт. 13 дысцыплінарнага кодэкса, прысвечанага «абразлівым паводзінам», у прыватнасці «парушэнню асноўных правілаў годных паводзін» і «паводзінам, якія наносяць шкоду рэпутацыі гэтага віду спорту».

Пракуратура Мадрыда 25 жніўня распачала справу ў дачыненні да кіраўніка RFEF па падазрэнні ў сэксуальным гвалце. У справе ёсць заява ад самой Эрмоса, а таксама ад прэзідэнта Нацыянальнай школы футбольных трэнераў Мігеля Анхеля Галана.

Нягледзячы на ціск, Рубіалес 25 жніўня заявіў, што не сыдзе ў адстаўку. На знак пратэсту форвард «Бетыса» Борха Іглесіяс абвясціў аб сыходзе з мужчынскай зборнай Іспаніі.

Рубіалес узначальвае RFEF з мая 2018 года.

Каментары7

  • Вадзім
    26.08.2023
    Ттттттт, калі б цябе той чувак у вусны пацалаваў, ты б абрадаваўся?
  • Žvir
    26.08.2023
    Вадзім , što za pytaņnie, ničoha ahuļnaha, vučycie fizyku. Tam mužčynu emocyi nakryli, a pobač žančyna apynulasia. Dyk što nia tak ? Sama vinavataja... Heta ž roznaja paliarnašč mahnitaū... Fizyka dlia siomaj kliasy...
  • Цім
    26.08.2023
    У вусны? Чужую жанчыну? Можа, яшчэ і язык свой запёр?
    Ёй трэба было даць гэтаму "кавалеру" каленам па яйцах. І ён бы сам сыйшоў з пасады :)

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму

З 1 верасня ў беларускіх школах увядуць новыя прадметы8

Лінгвістычны ўніверсітэт цяпер будзе звацца іначай. Ранейшую назву Лукашэнка палічыў «мацернай»28

Тэйлар Свіфт абвясціла пра выхад новага альбома4

Марсіянскі метэарыт прадалі на аўкцыёне за вялікія грошы. Улады афрыканскай краіны пратэстуюць2

Сярэдні кошт арэнды кватэры ў Мінску павялічыўся на 10-15%

Удзельнікаў пратэстаў шукаюць па польскай кнізе з фотаздымкамі з маршаў6

Загінуў на вайне зяць Іосіфа Прыгожына5

На якія стыпендыі можна разлічваць пры вучобе на «Гісторыі» ў ЕГУ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць