Спорт

Бобі Чарлтан памёр з-за траўмы, атрыманай у выніку падзення ў доме састарэлых

Стала вядомая прычына смерці легендарнага былога футбаліста «Манчэстэр Юнайтэд» і зборнай Англіі сэра Бобі Чарльтана. Ён памёр 21 кастрычніка ва ўзросце 86 гадоў.

Як паведаміла BBC, Чарлтан дажываў свой век у доме састарэлых, дзе даглядаюць людзей з дэменцыяй. Ён страціў раўнавагу, калі ўстаў з крэсла, упаў і стукнуўся аб падваконне і, магчыма, батарэю.

Супрацоўнікі ўстановы правялі ў той час поўную праверку цела, не заўважылі ніякіх бачных пашкоджанняў і зафіксавалі, што рухавасць Чарлтана, як ім здавалася, не змянілася. Але потым яны заўважылі ацёк на яго спіне і выклікалі парамедыкаў. Рэнтген грудной клеткі і камп'ютарная тамаграфія паказалі, што ён зламаў рэбры і, верагодна, у яго развілася пнеўманія.

Тады лекары вырашылі, што пацярпеламу варта аказаць паліятыўную дапамогу, а праз 5 дзён ён памёр. У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што Чарлтан меў шырокую гісторыю хваробы, а таксама ў верасні заразіўся каранавірусам.

Прычынай смерці назвалі траўму лёгкіх, падзенне і дэменцыю. 

Большую частку кар'еры гульца, з 1956 да 1973 года, Чарлтан правёў у складзе «Манчэстэр Юнайтэд». Гуляючы за гэты клуб, ён забіў рэкордныя 249 галоў (нашмат пазней гэты рэкорд быў пабіты Уэйнам Руні), а агульная колькасць згуляных за «Манчэстэр Юнайтэд» матчаў склала рэкордныя 758 гульняў (рэкорд быў пабіты Раянам Гігзам).

У 1966 годзе, пасля перамогі зборнай Англіі на чэмпіянаце свету па футболе, Чарлтан атрымаў «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст года. Акрамя таго, Чарлтан выйграваў чэмпіянат Англіі і Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

Чарлтан таксама вядомы тым, што выжыў у авіякатастрофе ў Мюнхене ў 1958 годзе, у якой разбіўся самалёт з камандай «Манчэстэр Юнайтэд» на борце. З 44 чалавек, якія знаходзіліся ў самалёце, загінулі 23, яшчэ 19 атрымалі раненні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне27

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Усе навіны →
Усе навіны

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?36

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну25

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

У Кітаі за супрацоўнікамі цяпер сочаць нават крэслы2

У кітайскім Ухані больш за сотню беспілотных таксі адначасова рэзка спыніліся падчас руху4

У Мінску на скрыжаванні Брэсцкай і Кіжаватава машына збіла двух дзяцей ВІДЭА5

У буйных беларускіх гарадах стала афіцыйна працаваць сувязь 5G2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне27

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць