Навука і тэхналогіі33

Штучны інтэлект упершыню заключыў бізнэс-кантракт паміж дзвюма фірмамі без удзелу чалавека

Гэта заняло лічаныя хвіліны. Адзінае, што патрабавалася ад людзей, гэта подпіс гатовага дакумента.

Фота: Thamrongpat Theerathammakorn / Getty Images

Нейрасетка ўпершыню ў гісторыі змагла скласці кантракт і дамовіцца паміж кампаніямі самастойна без удзелу чалавека. Ад людзей патрабаваўся толькі подпіс выніковых пагадненняў, перадае агенцтва CNBC.

Брытанская IT-фірма Luminance прадэманстравала свой новы штучны інтэлект пад назвай Autopilot — пераважна юрыдычную нейрасетку, здольную хутка аналізаваць і ўносіць змены ў працоўную дакументацыю, а таксама знаходзіць эфектыўнае і аптымальнае вырашэнне супярэчнасцей.

Autopilot быў выпрабаваны пры эксперыментальных перамовах паміж кампаніяй Luminance і яе кліентам, кампаніяй Prosapient, якая таксама выкарыстоўвала Autopilot.

«Усё доўжылася лічаныя хвіліны. Дзве нейрасеткі пад назіраннем людзей самастойна склалі поўны кантракт, хутка дасягнуўшы кансэнсу па многіх момантах, уключаючы пункт аб неразгалошванні, абмеркаванне якога ў юрыдычных каманд звычайна займае 80% іх часу.

Штучны інтэлект Autopilot выдатна разумее і адаптуецца пад любы бізнэс. Яго выкарыстанне дазволіць значна разгрузіць юрыстаў ад руціннай дакументацыі», — распавяла агенцтву CNBC выканаўчая дырэктарка кампаніі Luminance Джэгер Глюкіна.

Акрамя таго, па словах Джэгер, Autopilot не падобны да іншых папулярных і буйных нейрасетак, накшталт ChatGPT, Dall-E і г. д., бо ён спецыяльна распрацаваны для юрыдычных аперацый, а астатнія з'яўляюцца больш універсальнымі і неспецыялізаванымі платформамі.

Каментары3

  • ИИ
    12.11.2023
    калі ўжо ШІ журналістаў заменіць?) вось вы ўсё шукаеце пастаянна. а гэты кашы не просіць ) зарплата яму не трэба
  • ИИ
    12.11.2023
    можна яшчэ мадэратараў замяніць ;) ШІ будзе працаваць нон-стоп - яму і спаць нінада )
  • Максим Дизайнер
    14.11.2023
    Отлично. Скоро пол Минска съедет на малую родину возделывать бурьян.

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць