Свет

На пахаванне духоўнага лідэра апазіцыі Ірана прыйшлі тысячы людзей + фота

Пахаванне прайшло ў іранскім рэлігійным цэнтры Кум.

У Іране сотні тысяч чалавек сабраліся на пахаванне ўплывовага апазіцыйнага святара, аяталы Хасэйна Алі Мунтазэры.

Пахаванне прайшло ў іранскім рэлігійным цэнтры Кум. Журналістам улады краіны забаранілі ўдзельнічаць у цырымоніі, але ёсць звесткі, што некаторых з апазіцыянераў ўжо арыштавала паліцыя. Прысутныя скандавалі: «Смерць дыктатару!» і выкрыквалі іншыя антыўрадавыя лозунгі.

Аятала Мунтазэры памёр у нядзелю ва ўзросце 87 гадоў. Ён лічыўся архітэктарам ісламскай рэвалюцыі 1979 г., і быў галоўным кандыдатам у пераемнікі заснавальніка ісламскай рэспублікі аяталы Хамейні, аднак пасварыўся з ім незадоўга да смерці Хамейні ў 1989 годзе.

З сённяшнім іранскім кіраўніцтвам Мунтазэры не знайшоў супольнай мовы (у прыватнасці, ён назваў перавыбранне прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада махлярствам), і апошнія гады жыў пад хатнім арыштам у горадзе Кум.

Лідэры іранскай апазіцыі заклікалі сваіх прыхільнікаў прыбыць у Кум на пахаванне аяталы Мунтазэры, і абвясцілі 21 снежня днём нацыянальнай жалобы. На заклік аддаць апошнія ўшанаванні аятале‑дысідэнту адгукнуліся тысячы людзей з Ісфагана, Наджафабана і іншых гарадоў.

Лідэр апазіцыі Мірхасэйн Мусаві наведаў у Куме дом, дзе жыў Мунтазэры, і выказаў спачуванні яго блізкім.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса18

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць