Грамадства44

Гомельскія прадпрыемствы падхапілі ініцыятыву МТЗ даваць «слова пацана». Але ёсць нюанс 

Выданне «Флагшток» заўважыла, што адміністрацыя завода «Гомсельмаш» і ягонага філіяла ЗЛіН распаўсюдзілі відэаролікі, вельмі падобныя да таго, які нядаўна запусціў Мінскі трактарны завод. Але слова рабочыя прадпрыемстваў даюць ужо не «пацанскае».

Скрыншот з відэа

На роліках гомсельмашаўцы і злінаўцы, як і рабочыя МТЗ, даюць клятвы ды абяцанні: нехта клянецца вырабляць якасную прадукцыю, хтосьці абяцае захоўваць сям'ю, хтосьці — дзяржаву.

Але калі на трактарным заводзе давалі «слова пацана», то тут гэта замянілі на «слова сельмашаўца» або «слова злінаўца».

Раней нашумелы расійскі серыял «Слова пацана», пад уплывам якога давалі клятву трактаразаводцы, раскрытыкаваў камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў, нечакана зрабіўшы гэта з лінгвістычнага пункта гледжання. Магчыма, акурат выкладзеныя ім аргументы і аказалі вырашальны ўплыў на пазіцыю гомельскага пралетарыяту.

Каментары4

  • пацан
    14.12.2023
    Ёсік, лукашисты насаждают криминальные ценности России, выдавая за их скрепы. Заходит россиянам, должно зайти и тем же россиянинам с отметиной (иванам безродным) выращенным лукашенком в Беларуси. А под "пацаном", в Беларуси, пробуют выдать батьку-ябатьку, правда слово батьки-ябатьки и близко не валялось возле слова пацана.
    У батьки-ябатьки много слов и все разные, и все в виде словесного поноса.
    В РФ, под пацаном и его словом, подают питерское ху..ло.
    На лицо проблема и дефицит пацанов, о их словах молчим, их нет.
  • Пархомчик
    15.12.2023
    Безграмотная гопота копирует российский криминал. Позор. Позор дебилам из руководства завода
  • бабруйчанін
    15.12.2023
    Каб яшче хлопцам заробак дастойны плацілі то так гєта мужнасць здольная павагі .Уставаць кожны дзень ісці да канвеера рабіць якасную тєхніку і адтрымліваць адпаведны заробак Каб утрымліваць семьі якасна жыць адпачыць і ганарыцца сабой сваей працай...і ні быць батраком скотам

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць