Грамадства1313

«Пацаны МТЗ» даюць перад камерай «слова пацана», каб патлумачыць, «што такое добра і што такое дрэнна»

Прэс-служба Мінскага трактарнага завода выпусціла прома-ролік, у якой апелюе да расійскага серыяла «Слова пацана. Кроў на асфальце». У відэа сваё слова на фоне загалоўнага саўнд-трэка серыяла сказалі «тыя самыя пацаны — пацаны МТЗ».

Скрыншот з відэа

У выдадзеным МТЗ роліку мужчыны, супрацоўнікі розных аддзелаў прадпрыемства далі шэраг «сацыяльных» абяцанняў — гаварыць праўду, дзейнічаць па сумленні, кожны дзень вучыцца новаму, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, не паўтараць памылак мінулага, абараняць Радзіму словам і справай, быць законапаслухмяным і гэтак далей.

Кожнае з дадзеных на камеру абяцанняў мужчыны падмацоўваюць фразай «Слова пацана!» з папулярнага расійскага серыяла.

Серыял «Слова пацана. Кроў на асфальце» расказвае пра феномен крымінальнай Казані 1980-х гадоў, ён поўны сцэнаў гвалту і жорсткасці.

Пры гэтым прэс-служба МТЗ суправаджае ролік заявай, што тыя, «хто сталеў у 90-я, ніколі не захоча, каб нават намёкам тыя часы вярнуліся».

«Успомніць — так, вярнуцца — ніколі! Няма ў іх ніякай рамантыкі — толькі змрок і безвыходнасць.

Але хто растлумачыць гэта нашым дзецям, якія падрастаюць тут і цяпер, у мірнай і шчаслівай краіне? Тым, у каго ўяўленне пра тое, што такое добра і што такое дрэнна, сфармавана не ў поўнай меры? Мы ведаем! Тыя самыя пацаны — пацаны МТЗ, якія гатовыя сказаць сваё важкае слова. І яны яго сказалі», — заяўляюць стваральнікі роліка.

Чытайце таксама:

Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая

З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі

Супрацоўнікі МТЗ на навагоднія святы будуць адпачываць як расіяне

Каментары13

  • Комбайнер
    11.12.2023
    А когда то я этих "пацанов" встречал на площади Независимости! Я смотрю хорошо их выдрессировать...
  • ))
    11.12.2023
    Мне спадабалася)))
  • (-_-)
    11.12.2023
    Ох уж этот русский менталитет.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — супрацоўнік беларускай разведкі

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінадукацыі хоча ў разы павялічыць колькасць афрыканскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ5

Ураган «Меліса» выклікаў маштабную паводку на Гаіці, колькасць ахвяр у рэгіёне працягвае расці

Расія нанесла ўдар па тэлевежы ў Чарнігаве1

Стаў вядомы прысуд палітзняволенаму фатографу з Мазыра. Відаць, ён пацярпеў па справе Гаюна

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе31

«Радавод — гэта лінза, каб паглядзець на гісторыю Беларусі». Стваральнік анлайн-курса па генеалогіі расказаў, навошта ўсё гэта3

Беларус пад Гомелем за паўтары гадзіны сабраў тры вялікія кошыкі баравікоў6

На пляжы ў Аўстраліі знайшлі бутэльку з лістамі салдат Першай сусветнай вайны

«Беларусь знікае» — тыкток плюецца з нагоды перайменавання прыпынкаў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — супрацоўнік беларускай разведкі

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць