Галоўнакамандуючаму Узброеных сіл Украіны Валерыю Залужнаму перадалі футболку, падпісаную капітанам аргентынскай зборнай.

Фота: фэйсбук Юрыя Сапронава
Пра гэта ў сацсетках паведаміў член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Юрый Сапронаў.
Дзякуючы футбалісту зборнай Украіны Сяргею Крыўцову, які, як і Ліянель Месі, гуляе за «Інтэр Маямі», ён наведаў трэніроўку і там папрасіў падпісаць футболку для Залужнага.
«Леа з павагай падпісаў», — адзначыў Сапронаў у фэйсбуку.
Футболку генералу ён перадаў 22 снежня падчас сустрэчы.
«Дзякуй, спадар генерал, за тое што вы ёсць ва Украіны», — дадаў Сапронаў, звяртаючыся да Залужнага.
-
Беларусам дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах па водным пола і конным спорце
-
Былы трэнер мінскага «Дынама» пратрымаўся ў Малдове толькі два месяцы. Кажуць, яго неўпадабалі афрыканцы
-
«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка
Каментары