Вайна

Раніцай Расія атакавала Украіну крылатымі ракетамі з Ту-95МС і «Кінжаламі»

Пра выбухі паведамляюць у Крывым Розе, Харкаве, Хмяльніцкім, Дняпры, Запарожжы. 

Фота: Мінабароны Расіі

Раніцай 8 студзеня Расія атакавала Украіну дзясяткамі крылатых ракет, якія запусціла з 11 стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС з раёна Каспійскага мора, піша Бі-бі-сі.

Пасля 6 гадзін ракеты некалькімі хвалямі заляцелі ва Украіну, загучала паветраная трывога. Адначасова ў Расіі ўзляцеў МіГ-31 — носьбіт балістычных ракет «Кінжал».

Паветраныя сілы зафіксавалі ўзлёт яшчэ аднаго Міг-31к з аэрадрома Саваслейка Ніжагародскай вобласці. Папярэджваюць аб магчымым паўторным пуску «Кінжала».

Частка ракет ляціць на захад Украіны.

Тэлеграм-акаўнты паведамляюць пра выбухі ў Крывым Розе, Харкаве, Хмяльніцкім, Дняпры, Запарожжы.

Інфармацыі пра наступствы пакуль мала.

На цяперашні момант вядома, што расійскія войскі нанеслі не менш за чатыры ўдары па Харкаве, а ў горадзе Зміеў патрапілі ў прыватны дом. Ёсць пацярпелыя.

«Гэтай раніцай вораг біў па прамысловых аб'ектах горада. На дадзены момант адна пацярпелая жанчына. Пажар ужо тушаць нашы ратавальнікі, з параненай працуюць медыкі», — сказаў кіраўнік Харкава Ігар Церахаў.

У Запарожжы ў выніку камбінаванай атакі крылатых і балістычных ракет па розных напрамках у абласным цэнтры прагучала 5 выбухаў, паведаміў начальнік АВА Юрый Малашка.

Ракеты трапілі ў жылыя раёны — на адкрытыя тэрыторыі і побач з дамамі. Вядома пра двух пацярпелых — мужчыну і жанчыну.

У Хмяльніцкім паведамляюць пра перабоі з электрычнасцю.

У Крывым Розе пашкоджаны гандлёвы цэнтр і больш за два дзясяткі прыватных дамоў. 58-гадовы мужчына атрымаў асколачныя раненні.

У паселішчы Лазаватка пад абстрэлам загінула 62-гадовая жанчына.

У Новамаскоўску выбуховай хваляй перавярнула маршрутку, якая праязджала міма. Пашкоджаны тры адміністрацыйныя будынкі, дзве запраўкі, пяціпавярхоўка, аўтамабілі. У горадзе, паводле папярэдніх звестак, 24 пацярпелых. Пяцёра з іх — дзеці. 

Каментары

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць