Вайна77

У Кіеве дасталі з зямлі баявую частку збітага «Кінжала» — гэта дапаможа яшчэ лепш вывучыць расійскія ракеты

Яшчэ раз пацвердзілася, што расійская суперзброя аказалася па зубах амерыканскаму супрацьпаветранаму комплексу «Пэтрыат». Атрыманая боегалоўка дапаможа яшчэ лепш вывучыць расійскія ракеты.

Ракета "Кінжал" Ракета "Кинжал" Kh-47M2 Kinzhal
Абяшкоджаная баявая частка ракеты «Кінжал». Фота: Дзяржаўная служба Ураіны па надзвычайных сітуацыях

Уначы і раніцай 2 студзеня расійскі бок атакаваў Украіну з дапамогай беспілотнікаў і ракет. Украінскімі СПА было знішчана 35 беспілотнікаў «Шахед» і 72 ракеты.

Большая частка ракет была выпушчаная па Кіеве. Сярод іх — дзесяць гіпергукавых «Кінжалаў». СПА ўкраінскай сталіцы здолелі іх усе знішчыць. Абломкі адной з ракет упалі ў лесапасадку ў Шаўчэнкаўскім раёне Кіева.

Як можна заўважыць па фота, распаўсюджаным Дзяржаўнай службай Украіны па надзвычайных сітуацыях, гіпергукавая баявая частка ўвайшла ў грунт на некалькі метраў. Каб яе дастаць спатрэбіўся экскаватар. Работамі па ліквідацыі боегалоўкі займаліся піратэхнікі Мабільнага выратавальнага цэнтра хуткага рэагавання.

Ракета "Кінжал" Ракета "Кинжал" Kh-47M2 Kinzhal
Баявая частка ракеты «Кінжал» прайшла на некалькі метраў у грунт. Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях

Што такое «Кінжал»

Расійскі авіяцыйны ракетны комплекс шырокай публіцы быў прэзентаваны ў сакавіку 2018 года. Ён лічыцца глыбокай мадэрнізацыяй аднаступеньчатай цвёрдапаліўнай ракеты для комплексу «Іскандэр» у авіяцыйнай версіі. Функцыю баявой платформы (самалёта-носьбіта) выконваюць самалёты МіГ-31 і Ту-22М3. Яны выводзяць ракету на вышыню ад 12 да 15 тыс. метраў, адкуль здзяйсняецца запуск.

МіГ-31К з ракетай комплексу «Кінжал" MiG-31K with a missile complex Kinzhal МиГ-31К с ракетным комплексом «Кинжал»
МіГ-31К з ракетай комплексу «Кінжал». Фота: Міністэрства абароны РФ

Дальнасць палёту ракеты перавышае 3000 км, калі яе запускаюць з Ту-22М3. «Кінжал» можа несці як звычайныя, так і ядзерныя боегалоўкі з карыснай нагрузкай да 480 кг, а таксама тэрмаядзерны варыянт з боегалоўкай магутнасцю 10—50 кт.

Пасля запуску ракета разганяецца да хуткасці 4 Маха (4900 км/г) і можа дасягаць хуткасці да 10 Маха (12 350 км/г). Такая хуткасць у спалучэнні з нестабільнай траекторыяй палёту і высокай манеўранасцю ракеты ўскладняе яе перахоп.

Ракета "Кінжал" Ракета "Кинжал" Kh-47M2 Kinzhal
Абясшкоджаная баявая частка ракеты «Кінжал». Фота: Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях

Раней «Кінжал» мог прабіваць супрацьпаветраную абарону Украіны, аднак дзякуючы сістэме Patriot Узброеныя сілы Украіны навучыліся паспяхова іх збіваць. Атрыманая боегалоўка дапаможа яшчэ лепш вывучыць расійскія ракеты.

Чытайце яшчэ:

У Расіі паказалі ВІДЭА запуску ракеты, хуткасць якой у 10 разоў перавышае хуткасць гуку

CNN: У ЗША пацвердзілі, што Расія запусціла гіпергукавыя ракеты па Украіне

Расія атакуе Украіну «Кінжаламі»

Каментары7

  • Мульцікі для бункернага дзеда
    06.01.2024
    Палева, хлопцы, згортваемся.
  • Возмездие
    06.01.2024
    Прикрепить эту боеголовку к ракете и запустить обратно по ка***пской мацкве!
  • a.hto.tam.idze
    06.01.2024
    "а таксама тэрмаядзерны варыянт з боегалоўкай магутнасцю 10—50 кт"
    Магутнасць тэрмаядэрнай зброі звычайна пачынаецца з 100 кт.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна1

У сабакі, закапанага жыўцом у лесе пад Светлагорскам, аб'явілася гаспадыня1

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец3

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы4

У Іране амаль цалкам адключылі інтэрнэт1

Блогерка параіла, як набываць мацарэлу танней. Лайфхак ацанілі не ўсе1

У адной з мінскіх школ выпускнікі пацешылі публіку песняй з сёлетняга «Еўрабачання» ВІДЭА1

На выезд з Беларусі праз Брэст чакаюць каля 1800 аўтамабіляў і аўтобусаў1

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас11

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць