Свет33

Справа аб забароне Трампу балатавацца — Вярхоўны суд схіляецца на бок экс-прэзідэнта

Трампу слуханні спадабаліся.

Дональд Трамп. Фота: Rebecca Blackwell / AP

Вярхоўны суд ЗША ў чацвер правёў слуханні па пазове Дональда Трампа супраць штата Каларада, які забараніў уключаць імя Трампа ў бюлетэні на прэзідэнцкіх выбарах. Калі будзе абвешчана рашэнне, пакуль невядома, але журналісты і юрысты, якія сачылі за слуханнямі, ужо цяпер амаль цалкам упэўненыя, што яно будзе на карысць экс-прэзідэнта, піша Бі-бі-сі.

У снежні Вярхоўны суд штата Каларада забараніў уключаць імя Дональда Трампа ў спіс кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША, спаслаўшыся на артыкул Канстытуцыі ЗША, які забараняе займаць дзяржаўныя пасады ўдзельнікам бунту.

Суддзі ў Каларада, як і многія крытыкі Трампа, лічаць, што ён пасля папярэдніх выбараў спрабаваў незаконнымі метадамі адмяніць іх вынікі і падбухторваў сваіх прыхільнікаў да штурму Капітолія ў студзені 2021 года.

«Большасць суддзяў Вярхоўнага суда, здаецца, турбуе думка, што адзін асобны штат можа распачаць такія радыкальныя дзеянні супраць лідара рэспубліканскага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах. [ … ] Пасля дзвюх гадзін дыскусіі справа выглядае так, што ўпэўненая кансерватыўная большасць суддзяў мае намер заняць бок Трампа і пакінуць яго ў бюлетэнях», — паведамляе карэспандэнт Бі-бі-сі.

«Большасць суддзяў Вярхоўнага суда, мяркуючы з усяго, схіляецца да таго, каб скасаваць пастанову суда штата аб забароне Дональду Трампу зноў балатавацца ў прэзідэнты», — паўтарае яму карэспандэнт агенцтва AFP.

Журналісты адзначаюць, што вострыя пытанні прадстаўніку штата Каларада задавалі і кансерватыўна, і ліберальна настроеныя чальцы Вярхоўнага суда.

«Каларадскаму рашэнню канец», — рашуча заявіў Бі-бі-сі прафесар канстытуцыйнага права Бостанскага ўніверсітэта Роберт Цай.

«Паслухаўшы вусныя спрэчкі, цяжка сабе ўявіць, што гэты суд паступіць неяк інакш, чым адменіць рашэнне Вярхоўнага суда», — упэўнены прафесар Цай.

А калі ўсё пачнуць?

Старшыня Вярхоўнага суда Джон Робертс, суддзя з рэпутацыяй кансерватара, выказаў здагадку, што рашэнне на карысць штата Каларада можа прывесці да цяжкіх наступстваў для ўсяго працэсу выбараў прэзідэнта.

«Калі пазіцыя Каларада будзе падтрымана, то, вядома ж, пачнуцца працэдуры дыскваліфікацыі [кандыдатаў] і з іншага боку. Я мяркую, што немалая колькасць штатаў скажа: хто б ні быў кандыдат ад Дэмакратычнай партыі, прэч з бюлетэняў!»— сказаў суддзя Робертс.

То-бок вынік прэзідэнцкіх выбараў будуць вызначаць усяго некалькі штатаў.

Насядала на прадстаўніка Каларада і член Вярхоўнага суда Элена Каган, суддзя з рэпутацыяй ліберала.

«Я думаю, што пытанне, на якое вы павінны знайсці адказ — гэта чаму асобны штат можа вырашаць, хто стане прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Чаму асобны штат можа вырашаць не толькі за сваіх грамадзян, але і за ўсю астатнюю нацыю?»,— пыталася яна.

Трампу спадабаліся слуханні

Дональд Трамп пасля слуханняў сабраў рэпарцёраў у сваім маёнтку ў Фларыдзе і сказаў ім, што спадзяецца на рашэнне на яго карысць. Ход слуханняў Трамп ацаніў як «вельмі выдатны працэс».

«Ці магчыма чалавеку, які ўсюды [у апытаннях] лідзіруе, узяць і сказаць: так, мы табе не дамо балатавацца? Ведаеце, я думаю, гэта было б жорстка. Але я пакідаю гэта на меркаванне Вярхоўнага суда», — сказаў экс-прэзідэнт.

Трамп зноў назваў рашэнне каларадскага суда і іншыя падобныя дзеянні супраць яго спробамі Дэмакратычнай партыі ўмяшацца ў перадвыбарчы працэс.

Калі рашэнне?

Вярхоўны суд раней вырашыў разгледзець пазоў Трампа супраць Каларада ў паскораным парадку.

Калі менавіта будзе абвешчана рашэнне, невядома, але суддзі, магчыма, будуць арыентавацца прынамсі на адну канкрэтную дату: праймерыз Рэспубліканскай партыі ў Каларада пройдуць 5 сакавіка.

Імя Трампа ў бюлетэнях усё роўна будзе, хоць бы таму, што яны ўжо друкуюцца і будуць разасланыя для галасавання па пошце ў наступныя дні. Але арганізатарам галасавання трэба будзе ведаць, ці лічыць галасы за Трампа.

Каментары3

  • пт на розум
    09.02.2024
    Пытанне не ў тым, які Трамп. Пытанне ў тым, ці можа судовая сістэма выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах. ЗША зараз у вельмі хісткім стане з доўгімі наступствамі
  • Бідон
    09.02.2024
    Байдена трэба абавязкова зменяць.
    Трамп не лепшы выбар, але ж ён першы даў Ўкраіне зброю.
  • Янка
    09.02.2024
    Бідон,хлусня. Снайперскія вінтоўкі Barret пайшлі ва Ўкраіну яшчэ пры Абаме. Баепрыпасы актыўна пастаўляла Літва, а цяжкія узбраенні першымі паставілі Польша і Чэхія.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

У Кітаі заўважылі амурскую тыгрыцу з пяццю тыгранятамі. Гэта ўнікальны выпадак ВІДЭА2

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя5

«Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная». Фядута расказаў пра Андрэя Паднябеннага, які за кратамі скончыў жыццё самагубствам2

IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак прыдумаў, як падоўжыць жыццё да 120 гадоў17

Ад удару па Іране Трампа адгаварылі манархіі Персідскага заліва12

«Найлепшае ў жыцці — бачыць, як узлятаюць ці ўцякаюць тыя, каму мы дапамаглі». Беларуска расказала, як ратуе дзікіх жывёл1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць