Улада22

МЗС: Наша візавая палітыка рэалізуецца на парытэтнай аснове ў інтарэсах беларускіх грамадзян

Міністэрства замежных спраў пракаментавала ўпарадкаванне ставак консульскіх збораў за афармленне ўязных віз у Рэспубліку Беларусь.

Візавая палітыка Рэспублікі Беларусь ва ўзаемаадносінах з іншымі краінамі рэалізуецца на парытэтнай аснове.
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 6 студзеня прэс-службай МЗС Беларусі каментарыі «ў сувязі з упарадкаваннем ставак консульскіх збораў за афармленне ўязных віз у Рэспубліку Беларусь».

Як паведамлялася раней, з 1 студзеня 2010 года, з уступленнем у сілу Асаблівай часткі Падатковага кодэкса, у Беларусі «уніфікаваны падыход да консульскіх збораў з замежных грамадзян». У прыватнасці,

утрая — з 60 да 180 еўра — узрос кошт віз, якія адкрываюцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» грамадзянам з краін, дзе ёсць беларускае консульства. З 60 да 90 еўра ўзрос кошт віз для грамадзян з дзяржаў, дзе беларускага консульства няма.

Прадстаўнікі турбізнесу рэзка адрэагавалі на новаўвядзенне, заявіўшы, што падаражанне віз у аэрапорце пазбаўляе іх магчымасці працаваць з заходнім рынкам.

«Пры вызначэнні ставак консульскіх збораў за афармленне віз улічваліся

ў першую чаргу інтарэсы беларускіх грамадзян,

умовы для паездак якіх за мяжу павінны быць адэкватныя тым, якія прымяняюцца ў дачыненні да іншаземцаў беларускім бокам», — зазначаецца ў каментарыі МЗС.

Як патлумачылі ў знешнепалітычным ведамстве, да нядаўняга часу ў кожнай беларускай замежнай установе дзейнічаў свой асобны тарыф «з улікам спецыфікі дзяржавы знаходжання», таму стаўкі збораў значна адрозніваліся. Прыняцце ў канцы 2009 года Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь дазволіла уніфікаваць стаўкі збораў за ажыццяўленне замежнымі ўстановамі ўсяго спектра консульскіх дзеянняў, гаворыцца ў каментарыі.

«Стаўкі консульскіх збораў за выдачу беларускіх віз у беларускіх замежных установах у пераважнай большасці выпадкаў не зведалі істотных змен», — заяўляюць у МЗС Беларусі.

Так, стаўка збору за выдачу аднаразовай кароткатэрміновай візы складае 60 еўра, за шматразовую доўгатэрміновую візу — 150 еўра.

Стаўка збору за афармленне групавой візы (ад пяці чалавек), у тым ліку з турыстычнай мэтай, складае 10 еўра з чалавека. Пры гэтым, нагадваюць у МЗС Беларусі, кошт шэнгенскай візы ўсіх тыпаў для беларусаў цяпер складае 60 еўра.

У дачыненні да грамадзян Вялікабрытаніі і ЗША з 1 студзеня прымяняюцца стаўкі консульскіх збораў, аналагічныя стаўкам, што бяруцца брытанскім і амерыканскім бакамі ў дачыненні да грамадзян Беларусі: 78 і 100 даляраў ЗША — за транзітную візу (без уліку кратнасці), 114 і 131 даляр ЗША — за кароткатэрміновую візу (без уліку кратнасці),

366 і 350 даляраў ЗША — за доўгатэрміновую візу адпаведна.

Стаўкі збораў на аснове прынцыпу ўзаемнасці прымяняюцца таксама ў дачыненні да грамадзян Венгрыі, Ірана, Кітая, Мальты, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Туркменістана. Афармленне віз грамадзянам Сербіі (на тэрмін звыш 30 сутак) і Японіі робіцца бясплатна ў адпаведнасці з дзейнымі міжнароднымі пагадненнямі Беларусі, паведамляе прэс-служба МЗС.

«Асабліва трэба зазначыць, што грамадзянам суседніх дзяржаў — Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі — візы па-ранейшаму афармляюцца па льготных стаўках, уведзеных беларускім бокам у аднабаковым парадку: 25 еўра — за аднаразовую кароткатэрміновую візу і 60 еўра — за шматразовую кароткатэрміновую візу», — паведамляе МЗС.

У сувязі з павышэннем кошту віз у Нацыянальным аэрапорце «Мінск», заяўляюць у беларускім МЗС, варта ўлічыць,

што «ў сусветнай практыцы ў прынцыпе вельмі рэдкія прыклады поўнамаштабнага разгортвання механізмаў па афармленні віз у аэрапортах».

Да прыкладу, у дзяржавах — удзельніцах Шэнгенскага пагаднення і большасці іншых вядучых краін свету магчымасць афармлення віз у аэрапорце выключана. У шэрагу дзяржаў у аэрапорце магчыма атрыманне толькі дазволаў на кароткатэрміновае знаходжанне (да пяці дзён), у іншых — толькі турыстычных віз.

«Афармленне віз у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прадыктавана ў першую чаргу неабходнасцю аказання консульскіх паслуг грамадзянам дзяржаў, у якіх адсутнічаюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі. Пры гэтым выдаюцца ўсе тыпы віз. Яны афармляюцца на працягу паўгадзіны і ў прысутнасці замежнага грамадзяніна. Зразумела, што разгортванне адпаведнай інфраструктуры ў аэрапорце справа не танная, што, у канчатковым выніку, адбіваецца і на канчатковым кошце выдаваных віз. Усё гэта ў поўнай меры адпавядае шырока прымяняльнай міжнароднай практыцы па тэрміновым афармленні дакументаў», — гаворыцца ў каментарыі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Ругінене: Літва гатова разгледзець запыт ЗША аднавіць транзіт беларускіх угнаенняў, калі ён будзе7

Кіраўнік МЗС Азербайджана паведаміў пра «сур'ёзныя пытанні» да Масквы праз закрыццё справы аб катастрофе лайнера AZAL1

Зяленскі дапусціў, што Трамп можа прыехаць ва Украіну для падтрымкі плана мірнага пагаднення

Фудкорт, майстар-класы, паравоз. У «Новай Баравой» стартаваў зімовы кірмаш ФОТА3

У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»4

У Беларусі знік з продажу крытычна важны лекавы сродак для людзей з біпалярным разладам8

«Гэта і ёсць твая радзіма». 13 правіл жыцця ў эміграцыі ад Юліі Чарняўскай29

«Гэта рызыкоўна для Беларусі». Зяленскі заявіў, што Расія размяшчае абсталяванне для навядзення шахедаў на дахах беларускіх шматпавярховікаў23

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення18

«Размаўляў увесь час па-беларуску». Павел Севярынец запісаў свой першы зварот пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць