Усяго патроху66

Назву беларускай вёскі напісалі тры разы па-рознаму. І ўсе тры разы прамазалі

У тыктоку завірусілася відэа пра беларускую вёску на Пастаўшчыне: яна нібыта адна, але мае тры назвы. Прытым на кожную ёсць візуальнае пацвярджэнне.

На відэа відаць, што на адным з паказальнікаў пры ўездзе назва населенага пункта напісаная нібыта па-беларуску «Йодаўцы», а на аўтобусным прыпынку ўжо іншы надпіс — «Іёдаўцы». На яшчэ адным дарожным паказальніку ўвогуле трэці варыянт — «Іодаўцы».

@kindus9978 #интересныеназвания #деревня #вёска #беларусь #путешествия ♬ оригинальный звук - kindus9978

Пры гэтым правільнае, зафіксаванае афіцыйнымі дакументамі беларускае напісанне назвы гэтай вёскі — Ёдаўцы. Яно адпавядае і натуральнаму беларускаму маўленню. 

Памылка ж звязаная з тым, што стваральнікі шыльдаў і паказальнікаў самі беларускую мову ведаюць слаба, а заглядаць у даведнікі не лічаць патрэбным. Узорам жа для іх яўна была расейскамоўная назва «Иодовцы», якую саматужна спрабавалі перакласці на беларускую мову. 

Каментары6

  • Ёнас
    02.03.2024
    Ёдаўцы. Элементарна.
  • Ёсік
    02.03.2024
    Дык беларуская мова бедненькая, так казаў дырэктар саўгаса, а ён не хлусіць. Бедненькая, бо нельга перадаць стан душы, калі мацюкаўся на трактарыстаў, не то, што па-расейску.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    02.03.2024
    Ну, гэта з той самай оперы, што і  Ёды (Іоды) пад Шаркоўшчынай, Мёры (Міёры), Лёзна (Ліёзна)... Па вялікаму рахунку ў кожнай дарожнай арганізацыі, якая займаецца вырабам, ці ўсталёўкай дарожных знакаў павінен быць зацвержны альбом з правільныі назовамі паселішчаў.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць