Здарэнні

У Польшчы пракуратура запатрабавала да трох гадоў турмы фігурантам справы аб кантрабандзе з Беларусі

У Беластоцкім судзе бок абвінавачвання запатрабаваў ад аднаго да трох гадоў пазбаўлення волі фігурантам справы аб кантрабандзе цыгарэтаў з Беларусі. Вырак чакаецца праз два тыдні. У датычнасці да злачынства абвінавачваюцца 17 асобаў, сярод іх — палякі і беларусы, пераказвае «Белсат» паведамленне агенцыі PAP.

Кантрабандныя беларускія цыгарэты ў драўляных дошках. Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Паводле версіі следства, кантрабандныя цыгарэты завозілі праз памежны пункт у Палоўцы ў 2017—2018 гадах. 18 асобаў дзейнічалі ў складзе арганізаванай злачыннай групы. Цяпер фігурантаў 17, справу аднаго вылучылі ў асобнае вядзенне.

8 абвінавачаных — былыя супрацоўнікі мытні і падатковай службы. Яны, як падлічыла пракуратура, атрымалі не меней за 12 тысячаў злотых (каля 3 тысячаў долараў) за дазвол правозіць кантрабанду.

Амаль усе фігуранты віны не прызналі і адмовіліся даваць тлумачэнні і адказваць на пытанні. Толькі на апошнім пасяджэнні суда 8 сакавіка выступілі некаторыя былыя службоўцы, яны толькі паказалі на свае шматгадовыя заслугі і ўзнагароды.

Пракуратура запатрабавала пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго года ўмоўна да трох гадоў турмы, штрафаў у 40—50 тысячаў злотых (10—13 тысячаў долараў); для колішніх службоўцаў — забарону на працу ў дзяржаўных установах, яны таксама мусяць вярнуць суму хабару.

Адвакаты просяць апраўдання. Абаронцы, у прыватнасці, аспрэчваюць існаванне арганізаванай злачыннай групы.

Пры гэтым адвакат аднаго беларуса паскардзіўся, што ягоны кліент сведчыў падчас следства, прызнаў віну, аднак пакаранне для яго запатрабавалі большае, чымся абяцалі. Юрыст папрасіў суд прызначыць менавіта такое пакаранне, якое было ўзгоднена з бокам абвінавачвання.

На беларуска-польскай мяжы часта знаходзяць цыгарэты. Апошні раз пра буйную партыю кантрабанды паведамлялася на мінулым тыдні: супрацоўнікі Малашэвіцкай мытні ў Люблінскім ваяводстве выявілі 241 тысячу пачак коштам мільён долараў. Цыгарэты схавалі ў грузавым цягніку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?2

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах9

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

Ганна Гуськова не змагла прабіцца ў суперфінал у лыжнай акрабатыцы1

Разжалаваны дэкан з юрфака БДУ Шыдлоўскі знайшоўся ў нечаканым месцы6

Telegram для расіян не будуць абмяжоўваць «у зоне СВА»1

«За прыгнёт беларускага народа і за тое, што ён крадзе будучыню ў беларусаў». МЗС Украіны заклікала партнёраў узмацніць ціск на Лукашэнку21

Саудаўскія фонды і фантастычныя здзелкі. Як зяць Трампа Джарэд Кушнер зарабляе сотні мільёнаў долараў

«Дагэтуль не магу паверыць». Адну з кватэр улады Беластока выдалі былой палітзняволенай Галіне Дзербыш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?2

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць