Грамадства66

Лукашэнка наведае Манголію

Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне мангольскага калегі Ухнаагійна Хурэлсуха наведаць Улан-Батар.

Фота: Ganbat Namjilsangarav / AP

Цяпер у Манголіі з візітам знаходзіцца кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны Сяргей Алейнік. У пятніцу ён сустрэўся з прэзідэнтам і міністрам замежных спраў Манголіі, піша «Спутнік».

«Мне хацелася б выказаць шчырую ўдзячнасць за тое, што Аляксандр Лукашэнка прыняў маё запрашэнне наведаць з дзяржаўным візітам нашу краіну», — заявіў Хурэлсух на сустрэчы.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Манголіі Мунхійн Батцэцэг паведаміла, што для краіны важны візіт Лукашэнкі не толькі ў якасці кіраўніка дзяржавы, але і як асобы.

«Мангольскі народ бачыць у ім адважнага лідара і мудрага дзяржаўнага дзеяча, таму мы надаём гістарычны характар гэтаму візіту», — сказала яна.

Як заявіў Алейнік па выніках перамоў з мангольскай калегай, Беларусь і Манголія дамовіліся вывесці адносіны на больш высокі палітычны і эканамічны ўзровень.

Ва Улан-Батары ў гэтыя дні таксама знаходзяцца кіраўнікі Міністэрства прамысловасці, харчавання і сельскай гаспадаркі, а таксама прамысловых прадпрыемстваў, прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых беларускіх арганізацый.

Каментары6

  • *
    15.03.2024
    Ярлык на княжэньне ўжо не там даюць
  • Ёсік
    15.03.2024
    Цікава будзе паглядзець ды паслухаць, як дырэктар саўгаса будзе манголам уцюхваць дасягненьні эканамічна развітай Беларусі. Паглядзеўшы на гэтую лажу ва Узбекістане, лепш маўчы і слухай прымаючы бок, бо абс.рысься,як і заўсёды.
  • Гісторык
    15.03.2024
    Няхай пабачыць, што Беларусь не мела іга, як расейцы

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

З'явіўся новы спосаб выманіць коды з SMS3

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць