Грамадства

У Чачэрску пачалі рэканструкцыю ратушы XVIII стагоддзя

Апошні раз Чачэрскую ратушу аднаўлялі 30 гадоў таму пасля таго, як у 1974 годзе ў ёй здарыўся пажар. Яна была пабудаваная ў XVIII стагоддзі на загад графа Захара Чарнышова. У архітэктуры выкарыстаныя элементы готыкі і класічнага дойлідства. Будынак адметны тым, што першы і другі паверхі яго каменныя, а вышэй ідуць драўляныя канструкцыі.

Скрыншот з відэа

Да таго, як за рамонт узяліся спецыялісты з «Гомельрэстаўрацыі», 25 гадоў тут праводзіліся працы метадам так званай «народнай будоўлі», гаворыцца ў сюжэце дзяржтэлеканала.

«Прыцягвалася шмат падрадных арганізацый, работы выконваліся не зусім якасна. Гэта і прывяло да таго, што цяпер наша ратуша мае патрэбу і ў рэканструкцыі, і ў рэстаўрацыі», — заявіў намеснік старшыні Чачэрскага райвыканкама Арсеній Цеплякоў.

Рашэнне аб рэканструкцыі было прынята ў канцы мінулага года. У планах — замена ўсіх небяспечных канструкцый. Пры гэтым работнікі музея не выключаюць, што ратуша адкрые свае «таямніцы».

Па словах дырэктара Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея Таццяны Ганчаровай, ёсць інфармацыя, што ад падвальных памяшканняў Ратушы ішлі тры падземныя хады, якія прыкладна ў 1990-я былі замураваныя ў мэтах бяспекі.

Запланаваны тэрмін рэстаўрацыі — 9 месяцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць