Меркаванні122122

Навумчык адказаў Халезіну: Ні я, ні Пазняк не атрымлівалі ў эміграцыі ні цэнта сацыяльнай дапамогі

Экс-журналіст Радыё Свабода і радны БНР Сяргей Навумчык адрэагаваў у сваім фэйсбуку на інтэрв'ю Мікалая Халезіна, дзе той жорстка выказаўся пра Зянона Пазняка. Маўляў, лідар КХП — БНФ увесь час на эміграцыі жыве на вэлфэры (сацыяльнай дапамозе). Таксама ён раскрытыкаваў газету «Имя». Прыводзім допіс Сяргея Навумчыка цалкам.

Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Васіль Быкаў, Сяргей Навумчык, Вячка Станкевіч у Празе 25 сакавіка 2000 года. Фота: Гісторыя Беларусі, vk.com

«Адносна словаў сп. Халезіна пра Пазьняка, які нібыта 30 гадоў сядзіць на вэлфары (сацыяльнай дапамозе), тлумачу:

ні Пазьняк, ні я (мы ішлі ў адным эміграцыйным кейсе) ніколі не атрымлівалі ні вэлфэру, ні якой-небудзь іншай сацыяльнай дапамогі. Гэтак жа, як і ні цэнту якіх бы тое ні было грантаў, за амаль 28 гадоў эміграцыі. 

Прадстаўніком Дзярждэпу ЗША ў ліпені 1996 нам было афіцыйна заяўлена, што калі нам дадуць палітычны прытулак (Белы дом вельмі гэтага не хацеў, бо давядзецца сварыцца з Масквой) — ні цэнту на ад дзяржаўных службаў, ні ад фондаў мы не атрымаем. Падрабязна пра тую гутарку я пісаў у адной са сваіх кніг.

Амэрыканскія палітыкі забываюць свае абяцаньні назаўтра, але тут яны трымалі слова.

Я таму ня ў першы раз абвяргаю заявы пра сацыяльныя выплаты і гранты, што гэта прынцыпова для разуменьня той сітуацыі, у якой мы з Пазьняком апынуліся ў першыя ж дні эміграцыі. 

На той момант мы былі адзінымі прафэсійнымі беларускімі палітыкамі ў замежжы (з вопытам шасьцігадовай парлямэнцкай дзейнасьці). І калі б было выдаткаванае хаця б мінімальнае фінансаваньне (якое ЗША прадстаўляла і прадстаўляе дзясяткам беларускіх апазыцыйных палітыкаў з вопытам куды больш сьціплым), хаця б на ўзроўні заробку прыбіральшчыцы ў якім офісе, — я б, напрыклад, ні на сэкунду не сыходзіў бы назад у журналістыку.

Сп. Халезін абвінавачвае Пазьняка ў тым, што ён не скарыстаў сваё імя на Захадзе ў інтарэсах Беларусі. Але я хачу нагадаць, што з самага пачатку дзейнасьці на эміграцыі мы з Пазьняком сутыкнуліся з надзвычай актыўным супрацьдзеяньнем з боку ня толькі Масквы і лукашыстаў, але і перафарматаванай апазыцыі.

Іх мэта (і тут яны выступалі адным фронтам) была ўліць у вушы заходнім палітыкам, што Пазьняк — ніхто, што гэта нацыяналіст (а на Захадзе «нацыяналіст» успрымаўся амаль як «фашыст»), аўтарытэт якога ў Беларусі на нулі. 

Сп. Халезіну як аднаму з заснавальнікаў «Хартыі» тое мусіць быць вядома як мала каму іншаму. 

Паўтараю: ні Пазьняк, ні я за 28 гадоў эміграцыі не атрымалі на палітычную дзейнасьць ні цэнту. 

Мне было б наздвычай цікава паглядзець, колькі гадоў пратрымаўся б, напрыклад, Аб’яднаны пераходны кабінэт ці Офіс Ціханоўскай пры нулявой фінансавай падтрымцы. Альбо — колькі месяцаў. Ці — дзён.

А Пазьняк, пры ўсім гэтым, у гэтыя дзесяцігодзьдзі ўзначальваў нацыянальна арыентаваную партыю, — па сутнасьці, адзіную, якая бескампрамісна выступала з антырасейскіх пазыцый, распрацаваў Канцэпцыю нацыянальнага Адраджэньня, напісаў і выдаў дзясяткі кніг. 

Што датычна іншых ацэнак сп. Халезіна, яны могуць успрымацца ў залежнасьці ад стаўленьня да нацыянальнага Адраджэньня.

Скажам, я лічу, што газэта «Имя», адным з кіраўнікоў якога быў сп. Халезін, займала антыадраджэнцкую, пралукашэнкаўскую і прарасейскую пазыцыю, а нехта іншы скажа, што гэта ня так (сп. Халезін якраз і заяўляе, што «Имя» нібыта ня мела прадузятасьці да беларускай мовы). 

Альбо — мы з Пазьняком ацэньвалі тое, што пісала пра нас «Имя» ў самы для нас драматычны час у 1996 як мэтанакіраванае цкаваньне — адзінае, што я лічыў гэта праявай асабістай антыпатыі, а Пазьняк — тактыкай КДБ, — але іншыя, цалкам дапускаю, могуць лічыць інакш. Маё права сьцьвярджаць, што «Имя» наносіла па нас з Пазьняком удары значна больш для нас адчувальныя, чым якая-небудзь «СБ». Але іншыя могуць сказаць, што гэта ўсяго толькі было імкненьне патрымаць нас «у тонусе». А трэція заявяць: так, тое было цкаваньне, але так вам і трэба.

Што тычыцца слоў пра станоўчую ролю Пазьняка толькі ў адкрыцьці Курапатаў, і пры гэтым (несумненна — сьвядома) ігнараваньня вызначальнай ролі лідэра БНФ у здабыцьці Незалежнасьці — дык гэта ўвогуле сьмешна.

Па-мойму, гэтую ролю прызнаюць нават афіцыйныя гісторыкі — у тых надзвычай рэдкіх выпадках, калі спрабуюць быць аб’ектыўнымі.

Каментары122

  • Хмм
    05.04.2024
    Цынізм Халезіна проста зашкальвае. Ён жа сам у ЗША і перашкаджаў сустрэчам амерыканскіх палітыкаў з Пазьняком.
    А цяпер здзекліва абвінавачвае Пазьняка ў тым, што ён не скарыстаў сваё імя на Захадзе ў інтарэсах Беларусі.

    Дык такія Халезіных зрабілі ўсё, каб перашкодзіць Пазьняку і нацыянальным сілам.
  • FF
    05.04.2024
    Вось і адказ усім, хто плявузгае, што Пазняк сядзіць на заходных грошах і нічога не робіць.

    У некаторых ячшэ хапае розуму дараваць, што Пазняк не сустракаўся з замежнымі палітыкамі, не стаў рупарам Беларусі. Навумчык чамусьці сціпла не адказаў на гэта ў сваім допісе.

    Ціханоўская: у 2021-м сустракаецца з Байдэнам – і ўсе называюць гэта перамогай.

    Пазняк, які сустракаўся з Байдэнам, яшчэ ў 96-м: «Ну так, ну так, пайшоў я лесам»
  • Зафіксуем
    05.04.2024
    Халезіна спаймалі на хлусні.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх аптэках размялі расійскі аналаг «Аземпіка». Людзей не палохала нават цана5

Прэзідэнт Ізраіля: Мы не ставім за мэту зрынуць Хаменеі, але гэта можа быць пабочным эфектам з вялікімі гістарычнымі наступствамі

Лукашэнка: Я прачытаў тое, што пісалі ў тыктоках, «тыктокаліся» нашы выкладчыкі12

Час праезду беларуска-літоўскай мяжы аўтобусамі павялічыўся да 10-12 гадзін5

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй63

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер1

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць