Вайна1919

Украіна распрацавала план новага контрнаступу — Зяленскі

Прэзідэнт Украіны расказаў, што ва УСУ ёсць план новага контрнаступлення на фронце. Са слоў Уладзіміра Зяленскага, ва Украіны няма іншай альтэрнатывы, акрамя як перамагчы. Аднак называць дату пачатку новай аперацыі ўкраінскі лідар не спяшаецца, паведамляе Bild.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Зяленскі адзначыў, што Украіне патрэбная сучасная зброя, у тым ліку з ЗША.

«Так, у Расіі больш людзей, больш зброі. Але ў аб'яднанага Захаду ёсць сучасныя сістэмы ўзбраенняў. Таму мы атрымаем пэўныя тэхналогіі. І калі мы працягнем нарошчваць вытворчасць, калі атрымаем ліцэнзіі ад нашых партнёраў, то справа не ў ліку людзей. Справа ў якасці зброі», — лічыць прэзідэнт Украіны.

Зяленскі скептычна настроены наконт магчымых перамоў з Уладзімірам Пуціным.

«Усё, што ён казаў дагэтуль, — пасля гэтага ён рабіў па-іншаму. Мы не можам яму давяраць. [ … ] Можна дамовіцца пра ўсё, але пытанне ў тым, ці будзе ён гэта выконваць», — адзначыў украінскі лідар.

Прэзідэнт Украіны таксама выступае супраць замарозкі канфлікту. Ён упэўнены, што перадышку Пуцін выкарыстае для падрыхтоўкі новага нападу на Украіну.

Зяленскі запэўніў: сілы абароны робяць усё, каб расійская армія не змагла захапіць Харкаў.

«Пуцін, вядома, хацеў захапіць Харкаў, таму што для яго гэта вялікі сімвал. Харкаў — адна са сталіц Украіны, у яго вялікае сімвалічнае значэнне. [ … ] Мы робім усё магчымае, каб гэтага не адбылося. [ … ] Пуцін разумее толькі сілу. Ён адчувае, як жывёла: калі ты не можаш абараніць сябе, ён разбурыць яшчэ больш. Яго жаданне — захапіць усю Украіну. [ … ]

Ён знішчыць усё. Ён заб'е шмат людзей. Большасць людзей не ўцякуць, таму ён заб'е многіх з іх. Як гэта будзе? Крыві будзе шмат. Будзе шмат ахвяр, шмат страт. Мы гаворым пра сотні тысяч», — адзначыў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама расказаў, што не разумее, чаму Германія не можа перадаць ягонай краіне жыццёва неабходныя ракеты Taurus. Зяленскі мяркуе, што гэтыя ракеты не здольныя абараніць Германію ад ядзерных пагроз Расіі, пры гэтым яны сур'ёзна дапамогуць украінскай арміі на фронце.

Каментары19

  • Арт
    09.04.2024
    Тувалу, поделитесь своими успехами за 30 борьбы с режимом
  • Жэка
    09.04.2024
    А што, ў вас ужо зброя з'явілася? У вас жа нават СПА няма, каб Харкаў прыкрыць. Самалётаў няма. Танкаў няма. Зноў пагоніш людзей на забой, пакуль сам са сваёй хеўрай будзеш бабосікі піліць? Шкада простых украінцаў. Вам трэба неяк пратрымацца да прыхода Трампа, там ёсьць надзея, што вам дадуць зброю, і будуць рэальна дапамагаць. Калі, канешне, ваша укра-сорасаўская прапаганда канчаткова не настроіць рэспубліканцаў супраць Украіны. Ну а калі застанецца Бідон - усім канец.
  • Радыёглядач
    09.04.2024
    Коска занюхнуў перад інтэрв'ю

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць