Усяго патроху3232

Блогер Loony прычапіўся да памылкі ў беларускамоўнай рэкламе. Але аблажаўся сам

Блогер вядзе два ютуб-каналы — Loonyman на медыцынскую тэматыку і гістарычны «Архіварыус». У суме на іх падпісана больш за мільён чалавек.

Апошнім часам хлопец пачаў пашыраць спектр сваіх тэм і ўсё часцей выказвацца на палітычна-сацыяльныя і мовазнаўчыя тэмы. Так, у адным з апошніх тыктокаў ён называе беларускую мову «не роднай» беларусам, сцвярджае, што ніхто яе не ведае, а ў яшчэ адным свежым роліку, крыўляючыся, смяецца з рэкламы кавы па-беларуску.

Дзяніс Loony. Фота: @loony3212

«Беларуская мова не родная для нас» — заяўляе блогер і аргументуе сваю пазіцыю тым, што за свае 31 год бачыў усяго пяць чалавек, якія размаўлялі б па-беларуску.

«Менш чым усялякіх меншасцяў, разумееце? І яны пераходзілі на беларускую мову ўжо ў дарослым узросце. Не размаўляюць на гэтай мове са сваімі сваякамі. У большасці выпадкаў — гэта: «О, я выкладу тэкст у сацсеткі, пакажу прыналежнасць да сваіх».

@loonyman12 Белорусский язык для белорусов НЕ РОДНОЙ! #белорусскийязык #мова #беларускаямова #беларусь #жизньвбеларуси ♬ оригинальный звук - LOONY

Дзяніс Loony пастаянна адграбае ад сваіх падпісчыкаў, але выглядае, што атрымлівае ад гэтага асалоду.

Блогер кажа, што сам некалі «праходзіў этапы беларусізацыі» і думаў, што трэба размаўляць па-беларуску, берагчы беларускую мову, але потым зразумеў, што гэта дарэмна.

«Я спрабаваў размаўляць па-беларуску — на мяне глядзелі як на хворага… У нас ёсць свая мова — руская, на ёй мы размаўлялі апошнія 200-300 год. У 99% выпадкаў для беларусаў родная мова — руская», — настойвае ён.

Насамрэч, гэта не так. Калі згадваць нават не такія далёкія падзеі, то ў 1990-м годзе Вярхоўны Савет БССР 11-га склікання прыняў «Закон аб мовах», які зрабіў беларускую мову адзінай дзяржаўнай. На ёй пачало весціся справаводства і досыць натуральна загаварылі не толькі чыноўнікі, але і міліцыянеры. Беларуская мова гучала з тэлебачання і ў дзіцячых садках. А ў вёсках, у сваёй большасці, яна не спынялася гучаць. Усе гэтыя працэсы перакрэсліў рэферэндум 1995 года.

Пазіцыя блогера настолькі змянілася, што цяпер нават рэкламу на беларускай мове ён называе жаданнем маркетолагаў «падлашчыцца да нацыяналістычнай аўдыторыі» і «спробай прасоўваць беларускую мову, таму што гэта модна-маладзёжна».

@loonyman12 Обожаю рекламу на белорусском языке #белорусскийязык #язык #беларусь ♬ оригинальный звук - LOONY

Дзяніс Loony стаў даказваць, што рэклама кавы Jacobs «кожнае імгненне бясцэнна» — непісьменная. Маўляў, трэба казаць «неацэнна». Але ведаў у Loony усё ж малавата. Насамрэч слова «неацэнна» мае іншае значэнне. Памылка рэкламшчыкаў у тым, што варта было выкарыстаць слова «бясцэннаЕ» замест «бясцэнна».

На чарговую крытыку, якая звалілася на яго ад беларускамоўных людзей, ён адказаў новым ролікам, дзе зноў спрабуе пераканаць сваю аўдыторыю ў тым, што ў краіне беларускую мову не ведаюць. Усіх, хто лічыць інакш і прасоўвае ідэі беларусізацыі, ён называе «каструлягаловымі».

«Я 19 год жыў у вёсцы — ніхто не размаўляў па-беларуску. У школе было 400 чалавек — ніхто ніколі не размаўляў. Спытай там, што такое ровар — цябе нахер пашлюць. Выйдзі на вуліцы — пачуй хоць адно слова па-беларуску. Ніхто на беларускай не размаўляе», — прыводзіць ён свае аргументы.

Асцярожна: у роліку прысутнічае ненарматыўная лексіка!

@loonyman12 Я признаю свою вину, во всём не прав...#беларусь #беларускаямова #мова #язык #жизньвбеларуси ♬ оригинальный звук - LOONY

Дзяніс LOONY пражывае ў Пінску. У блогерстве — восем год. Пачынаў з ролікаў на тэмы адукацыі, дэмаграфіі (напрыклад, «Чаму Расія вымірае, а Кітай не?»). Дзяліўся, як трапіў у секту «Аум сінрыкё». Сёння часта расказвае пра розныя хваробы. Пры гэтым сам медыкам не з’яўляецца. Яго падача — гэта навукова-папулярны змест. Хлопец часам выступае на тэматычных блогерскіх мерапрыемствах у Расіі, дзе дзеліцца сваімі сакрэтамі поспеху. У перакладзе з ангельскай мовы псеўданім Loony азначае «псіх».

Каментары32

  • Беларус
    26.04.2024
    Цікава, яму хто наб'е морду, ці ўсё ўтруцца ? Калі другое, то ён мае рацыю
  • маскавітаў геть!
    26.04.2024
    Хворы сектант фуфло і балабол.
  • Факт
    26.04.2024
    Расейскамоўны русіфікаваны белы рускі горшы за маскаля

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй23

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

Дэмакрат-сацыяліст Захран Мамдані перамагае на выбарах мэра Нью-Ёрка36

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць