Грамадства66

Унікальны падземны пераход у Мінску пачалі рамантаваць усяго праз чатыры месяцы пасля адкрыцця

Летась у Мінску недалёка ад станцыі метро «Усход» пабудавалі ўнікальны падземны пераход. А цяпер ён ужо пастаўлены на рамонт. Праўда, зачыняць яго не сталі: пешаходы ідуць міма мяшкоў з цэментам і штабялёў пліткі, піша Blizko.by.

У лютым 2023 года ў Мінску пачалі будаваць унікальны падземны пераход. У чым яго ўнікальнасць? Узводзілі яго пад праспектам Незалежнасці без перакрыцця руху. Гэта значыць, капалі літаральна пад машынамі, калі яны ехалі. Работы вёў «Мінскметрабуд».

На пачатковым этапе супрацоўнікі «Мінскметрабуд» стварылі надзейны П-падобны купал над тунэлем. Яго стварылі з дапамогай гарызантальна-шнэкавага бурэння. Канструкцыя складаецца з 22-х металічных 40-метровых труб, якія запоўнілі бетонным растворам. Для яе ўзмацнення спецыялісты змантавалі 33 металічныя рамы, паставілі арматурныя каркасы, забетанавалі латок сценаў і зводу тунэлю, а фінальным акордам стала яго металаізаляцыя.

Асаблівасць пераходу яшчэ ў тым, што тут не сталі рабіць ліфт, як у іншых падземных пераходах горада, а збудавалі нахільныя пандусы — па 5 пандусаў з кожнага боку. Спуск вазка займае значны час.

Пераход адкрыўся ў канцы снежня 2023 года, прыкладна тады ж, калі Аляксандр Лукашэнка адкрываў «Першы нацыянальны гандлёвы дом».

І вось цяпер, праз усяго чатыры месяцы, перадавы падземны пераход адправілі на рамонт.

Пандусы для вазкоў перакрылі стужкамі і драўлянымі паддонамі: цяпер спусціцца па лесвіцы могуць толькі звычайныя пешаходы або, у крайнім выпадку, з роварамі. 

 

Каля ніжняй кромкі сценаў аблезла фарба.

 Уздоўж усяго пераходу ўзнялі плітку на падлозе.

На вузкай дарожцы, пакінутай для пешаходаў, плітка прыкметна «гуляе» пад нагамі. 

 Тут і там ляжаць штабелі плітак і мяшкі з цэментам ды пяском.

Рабочыя працуюць ужо некалькі дзён, паведамілі тыя, хто звычайна карыстаецца пераходам.

Між іншым, падчас адкрыцця «Першага нацыянальнага» Лукашэнка распарадзіўся распаўсюдзіць перадавы вопыт будаўніцтва такіх падземных пераходаў на ўсю краіну.

Каментары6

  • Галя з Камароу́кі
    27.04.2024
    А калі было іначай? Паспрабуй да прыезду "цара" не паспець - галовы паляцяць. А працау́нікам што? Раз прыйсці на аб'ект ці два разы? Не "цар" жа з шуфлядкі грошы дастае.
  • год какчэства жэж )
    27.04.2024
    ужэстачыць рэпрэсіі! чтобы павысіць какчэства!
  • Тутэйшы
    27.04.2024
    Крэпкі хазяйсцьвінік патрабуе пераняць вопыт будаўніцтва, добра вядома, што перабудовы патрабуюць на шмат болей грошай чым калі адразу зрабіць добра. Але усходнія партнёры патрабуюць рабіць так з грашыма, як робяць яны сябе. Вялікі вопыт.

Цяпер чытаюць

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Усе навіны →
Усе навіны

«На Раство падарылі 5 кілаграмаў рысу». Беларуска ў 65 гадоў пераехала ў Гану і займаецца манікюрам1

Ці ўключаць у Беларусі ацяпленне з-за халоднага надвор'я, адказалі ў ЖЭУ

«Этэрнаўт»: аргенцінскі Netflix выпусціў шматзначны серыял пра апакаліпсіс2

Камісар ЕС: Еўрасаюз удвая павялічыць дапамогу Украіне, калі Трамп не пераканае Пуціна заключыць мір3

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў16

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

КДБ арыштаваў падазронага актывіста Паўла Бялюціна. У якой краіне гэта адбылося, невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць