Грамадства

У КДБ данеслі нават на Віктара Каліну

На адэпта рускага свету накатаў заяву яго расійскі сусед. «Мне як афіцэру ў адстаўцы крыўдна».

Віктар Каліна ненадоўга прымкнуў да беларускай рэвалюцыі. Скрын відэа з ютуб-канала спевака

У жніўні 2020 года прыхільнік баевікоў Данбаса Віктар Каліна нечакана выступіў у падтрымку Святланы Ціханоўскай, асудзіў Аляксандра Лукашэнку і стаў фатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам.

Адзін з суседзяў Каліны па пасёлку Ярцава Смаленскай вобласці Расіі паспеў данесці на яго ў беларускі КДБ. Гэты ліст знайшоўся ў злітай Кіберпартызанамі базе зваротаў.

«У нашым раёне пражывае грамадзянін РБ Віктар Каліна, шансанье і спявак. На сваім ютуб-канале ён распаўсюджвае інфармацыю, шкодную і ганебную для ўлады ў Беларусі. Я сам народжаны пад Гомелем, і мне як афіцэру ў адстаўцы крыўдна, што КДБ РБ дапускае шкодніцкія выхадкі ў бок прэзідэнта і вышэйшых службовых асоб РБ.

Спадзяюся на аператыўнае і дакладнае рэагаванне Камітэта па маім паведамленні. Гонар маю», — напісаў у пачатку 2021 года сусед Каліны па пасёлку, які назваўся Іванам Леўчуком.

Летам 2021-га стала вядома, што Каліна зняў бел-чырвона-белы сцяг са сваёй сядзібы ў знак салідарнасці з Азаронкам.

«Мне паставілі адну з умоваў, каб мае канцэрты праходзілі ў Беларусі: прыбраць і не рэкламаваць бел-чырвона-белы сцяг, які ў мяне на флагштоку вісеў», — заявіў тады Каліна.

Спявак з пафасам патлумачыў, што зрабіў гэта не таму, што выканаў умову, а таму, што беларускія рэвалюцыянеры спробай «забойства» Азаронка дыскрэдытавалі ідэю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Булка: Сёння такі дзень, калі кожны беларус мае права на чырвоную памаду20

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці6

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі12

«Каліноўцы» перадалі дапамогу палітвязням, вывезеным учора ва Украіну2

У Польшчы аўтобус з беларусамі вылецеў з кальцавой развязкі, 7 чалавек шпіталізаваны

Мерц параўнаў Пуціна з Гітлерам, правёў паралелі з 1938 годам і сказаў, што будзе рабіць Еўропа18

Як вырастуць пенсіі ў Беларусі ў 2026 годзе4

Сярод вызваленых — школьны настаўнік фізкультуры з Баранавічаў

На пляжы ў Сіднеі на яўрэйскім свяце адбылася страляніна, 10 чалавек загінулі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць