Сярод лідараў па колькасці мігрантаў Расія, Туркменістан, Украіна і Кітай.

Колькасць мігрантаў падлічылі ў міліцыі.
«Сёння на тэрыторыі Беларусі працуюць каля 11 тысяч працоўных мігрантаў з розных краін. У першую чаргу гэта Расія, Туркменістан, Украіна і Кітай», — расказаў начальнік упраўлення знешняй працоўнай міграцыі, уцекачоў і прытулку Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Уладзімер Маргевіч.
Ён патлумачыў, што больш за палову мігрантаў працуюць па рабочых спэцыяльнасцях. Больш за 2000 чалавек займаюць пасады кіраўнікоў.
Маркевіч паведаміў, што сёлета больш за 650 замежнікаў папрасілі ў Беларусь статус уцекача. Больш за 500 з іх — украінцы.
Каментары