Спорт44

18-гадовы сын Кадырава стаў прэзідэнтам футбольнага клуба «Ахмат»

Старэйшы сын Кадырава змяніў Магамета Даудава (Лорда) на пасадзе кіраўніка футбольнага клуба з Грознага

ФК «Ахмат»

Сын кіраўніка Чачні Ахмат Кадыраў стаў прэзідэнтам грозненскага футбольнага клуба «Ахмат». Аб прызначэнні 18-гадовага Кадырава паведаміў Магамед Даудаў, які раней займаў гэтую пасаду.

На мінулым тыдні Даудаў таксама абвясціў, што датэрмінова пакідае пасаду спікера парламента Чачні, якую ён займаў амаль дзевяць гадоў.

Старэйшы сын Рамзана Кадырава раней на гэтым тыдні быў прызначаны міністрам спорту Чачні, а да гэтага ўзначальваў рэспубліканскае міністэрства па справах моладзі. З лістапада 2023 года, калі Ахмату Кадыраву споўнілася 18 гадоў, ён змяніў ужо трэцюю пасаду ва ўрадзе рэспублікі.

У сённяшнім сезоне расійскай прэм'ер-лігі «Ахмат» датэрмінова фінішаваў на 10-м месцы. Са жніўня 2023 года па пачатак красавіка 2024 года галоўным трэнерам быў экс-гулец зборнай Беларусі Міраслаў Рамашчанка.

Каментары4

  • Баба Галя ды не тая
    23.05.2024
    Ёсік, старэйшы НАК узначальвае, курыруе розныя клубы, кампаніі, нафтабізнэс, розныя галіны і кланы. Сярэдні хоць і выглядае як цяльпух, але грошы таксама любіць, ціха набівае сабе кішэні праз схемы з нерухомасьцю, бізнэсам на рэкламе, мед цэнтрах і гд. А малодшанькі ж таксама ўжо падрос і пакрысе патрабуе свайго кавалка пірага. І ўвесь гэты клан сядзіць на карку ў простых беларусаў.
  • Баба Галя ды не тая
    23.05.2024
    Ёсік, старэйшы НАК узначальвае, курыруе розныя клубы, кампаніі, нафтабізнэс, розныя галіны і кланы. Сярэдні хоць і выглядае як цяльпух, але грошы таксама любіць, ціха набівае сабе кішэні праз схемы з нерухомасьцю, бізнэсам на рэкламе, мед цэнтрах і гд. А малодшанькі ж таксама ўжо падрос і пакрысе патрабуе свайго кавалка пірага. І ўвесь гэты клан сядзіць на карку ў простых беларусаў.
  • Прагназыст
    23.05.2024
    Спадчынная манархія, магчыма ўжо Рамзанавыя ўнукі ня будуць людажорамі.
    Хаця, канешне, невядома

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

Чатырох чалавек асудзілі за супрацоўніцтва з «Байсолам». «Байсол» пракаментаваў

Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі23

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць