Усяго патроху22

Нюхаць, націскаць і пратыкаць відэльцам. Як не стаць ахвярай ашуканства пры выбары мяса?

На мінулым тыдні беларусаў уразіла навіна пра злачынную групоўку, якая дзейнічала на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Зламыснікі даставалі тушы з жывёльных могільнікаў, адмывалі мяса содай або мыйным сродкам Fairy, каб прыбраць непрыемны пах, а потым прадавалі яго перакупшчыкам або звычайным спажыўцам пад выглядам хатняга. У сезон шашлыкоў і барбекю чытаць такія навіны асабліва трывожна: не хацелася б замест духмянай шыі на шашлык купіць некалькі кілаграмаў тухляціны. Таму выданне «Моцныя навіны» падрыхтавала гайд па мясе: як выбраць, на што звяртаць увагу і што павінна насцярожыць пакупніка.

Выбар №1: кураціна

Кураціна — мабыць, адзін з самых папулярных відаў мяса. З яе можна прыгатаваць мноства розных страў. Натуральна, выбіраць кураціну таксама трэба ўмець: вось некалькі лайфхакі і парадаў, якія можна пры гэтым выкарыстоўваць.

  • Звярніце ўвагу на знешні выгляд тушкі: грудка не павінна быць занадта павялічанай і выглядаць прапарцыйна канечнасцям. У адваротным выпадку гэта можа быць прыкметай таго, што курыцу выгадавалі на гармонах. Птушка павінна быць без дэфектаў: пераломаў костак, гематом, драпін, крывяных згусткаў.

  • Каб праверыць, наколькі кураціна якасная, лёгенька націсніце на яе пальцам. Свежае мяса будзе трымаць форму. А вось на старым і нясвежым застануцца ўвагнутасці.

  • Колер таксама адыгрывае немалаважную ролю. Мяса маладых курэй звычайна мае светла-ружовую афарбоўку, скура мяккая і белая, а тлушч бледна-жоўты. На лапках бачныя дробныя лускавінкі. У дарослай курыцы скура больш тоўстая, з жаўтлявай афарбоўкай. Мяса кумпячкоў, у адрозненне ад грудкі, мае больш насычаны яркі ружовы, а ў хатняй птушкі нават чырвоны колер.

  • Што тычыцца паху, то ён павінен быць свежым і натуральным. Лепш не купляць мяса ў марынадзе са спецыямі, якія перабіваюць пах папсутага. Часцей за ўсё ў крамах «ядзерна» марынуюць курэй, якія заляжаліся і непрыдатныя для продажу.

Выбар №2: ялавічына

Што можа быць смачнейшае за стэйк, прыгатаваны са свежай ялавічыны? Гэты від мяса багаты на бялок і жалеза, яно змяшчае вітаміны A, PP, C, B і мінералы — кальцый, селен, магній, калій.

Як жа павінна выглядаць свежая і якасная ялавічына?

  • Якасная ялавічына можа мець колер ад ярка-ружовага да цёмна-чырвонага. Усё залежыць ад узросту жывёліны. Тлушч павінен быць далікатна-белы і шчыльны — у такім выпадку мяса лічыцца якасным. У маладой ялавічыны тлушч нават трохі крышыцца. Жоўты тлушч сведчыць пра заляжаласць мяса.

  • Свежае мяса будзе мець прыемны малочны пах. Калі вы адчулі лёгкую кіслінку — значыць, мяса прадаецца ўжо даўно.

  • Пры націсканні на кавалак свежага мяса ніякай ямкі ў мякаці заставацца не павінна — яно тут жа прымае ранейшую форму.

  • Яшчэ адзін лайфхак, якія падказалі прадаўцы — агледзьце прылавак. Калі вакол яго ці на ім вільготна — варта задумацца. Нядобрасумленныя прадаўцы багата змочваюць і апырскваюць мясныя кавалкі, каб яны захоўвалі таварны выгляд. Звычайна такія маніпуляцыі робяць, калі мяса заляжалася. Добрае мяса павінна быць крыху вільготным, небліскучым і неліпучым.

Выбар №3: свініна

Свініна не саступае па смаку і пажыўнасці той жа ялавічыне або кураціне. А каб набыты кавалак свініны сапраўды парадаваў аматараў гастранамічных задавальненняў, важна сур'ёзна падысці да выбару мяса.

  • Свежая свініна, якую не апрацоўвалі і не засольвалі, афарбаваная раўнамерна ў бледна-ружовы колер з матавай паверхняй. Чырвонае адценне мяса можа гаварыць пра падфарбоўванне, а бледнасць — пра выкарыстанне гармонаў росту. Шараваты колер — першая прыкмета раскладання бялку, ён характэрны для нясвежага і заветранага мяса.

  • Добрае мяса не павінна пахнуць літаральна «свіннёй». Такі непрыемны пах маюць тушы кныроў, то-бок некастрыраваных самцоў. Пры награванні яно пачне выдзяляць моцны пах, а далікатны з выгляду кавалак ператворыцца ў «падэшву».

  • Свежае мяса не ліпне да рук і не пакідае на іх слізкай кансістэнцыі.

  • Нагрэйце відэлец і праткніце кавалак мяса: калі з'явіцца старонні пах, то з мясам відавочна нешта не тое.

І самая галоўная парада, якую «Моцным навінам» падказалі на рынку: не саромейцеся праверыць дакументы на мяса. Праверка яго праходзіць некалькі этапаў: спачатку на бойні, потым — у лабараторыі на рынку. Калі ў прадаўца з гэтым узнікаюць праблемы — гэта падстава задумацца.

Каментары2

  • Acab
    04.06.2024
    Ўжо казку спарара Лукашэнкі пра продаж падлы перастрававалі і падаюць за факт нават бяз спадарожнага "нібыта". Во як
  • Ёсік
    04.06.2024
    Рэдакцыя, няма фотачак новых? Дзе вы бачылі такія кошты на ялавічыну? 15 рублёў за філей на костцы? 27-32 ужо, давайце сьвежую інфу, няма настальгіі.

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім14

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

Чат GPT будзе перадаваць спецслужбам размовы, дзе ўбачыць пагрозу жыццю іншых4

«Паступіў указ вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення12

Прыём педыятра за 100 рублёў? Дактары тлумачаць, чаму такія грошы20

На патрэбы вызваленых палітвязняў сабралі 109 тысяч еўра5

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім14

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць