Грамадства1111

Дырэктара «Камунаркі» арыштавалі, але вызвалілі. Выглядае, што яго ўратаваў статус дэлегата УНС

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Сяргей Анюхоўскі некалькі дзён правёў у СІЗА, але ў выніку хутка выйшаў на свабоду. Яму дапамаглі даволі камічныя абставіны.

Дырэктар «Камунаркі» Сяргей Анюхоўскі. Фота: bobrlife.by

44-гадовы Сяргей Анюхоўскі працуе дырэктарам мінскай «Камунаркі» з 2021 года. Выхадзец з Дубровенскга раёна, ён рабіў кар'еру ў Віцебскай вобласці, а пасля дырэктараваў на «Чырвоным харчавіку» ў Бабруйску. У 2019—2024 быў членам Савета Рэспублікі. Дарэчы, бацька Анюхоўскага раней таксама быў сенатарам.

«Камунарка» ў выніку санкцый апынулася ў складаным становішчы — у краіну цяжэй едуць асноўныя какававыя інгрэдыенты, неабходныя для вырабу кандытаркі, ёсць цяжкасці і з правядзеннем плацяжоў.

«Праз санкцыі і іншыя з'явы, звязаныя з глабальным сусветным крызісам, многія буйныя замежныя гульцы ў сегменце кандытарскай вытворчасці згарнулі свае пастаўкі ў Беларусь», — жаліўся сам Анюхоўскі. Наконт крызісу — няпраўда, ніякага «сусветнага крызісу» няма ў прыродзе, але не пра тое гаворка. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», праз нюансы ў аплаце імпартных тавараў у фінансавых органаў Лукашэнкі ўзніклі пытанні да дырэктара, і яго затрымалі. Як расказаў «Нашай Ніве» работнік «Камунаркі», здарылася гэта ў красавіку 2024 года.

Па словах нашай крыніцы, Анюхоўскага змяшчалі ў следчы ізалятар, але напярэдадні Усебеларускага народнага сходу, дэлегатам якога ён быў прызначаны, вызвалілі. 

На «Камунарцы» ўпэўненыя, што Анюхоўскага ўратаваў статус дэлегата УНС. Менавіта гэты аргумент пусцілі ў ход просьбіты-паручальнікі, і кіраўніцтва Следчага камітэта пайшло ім насустрач. Трымаць дэлегата за кратамі падчас сходу не рашыліся. 

Факт, што Анюхоўскі дагэтуль значыцца кіраўніком гіганта вытворчасці ласункаў.

Каментары11

  • Швед
    14.06.2024
    Голубок пока отлетел от клетки.
  • даведка
    14.06.2024
    В Совете Республики ещё никогда не задерживали столько коррупционеров, сколько за один созыв при Кочановой.
  • Мясникович
    14.06.2024
    даведка, эта тетя как стала замом премьера в Совмине стала убирать всех, кто смеялся с нее как со специалиста. Продолжила потом в Администрации и сейчас продолжает. Это злобная профанка. Пустая голова всегда притягивает криминал.

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць