Грамадства11

Завочна будуць судзіць экс-сілавікоў Кулажанку і Пацехіна

У Следчым камітэце паведамілі пра адкрыццё спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да былога амапаўца Паўла Кулажанкі і экс-вайскоўца Васіля Пацехіна.

Павел Кулажанка і Васіль Пацехін. Калаж: «Люстэрка»

Былога амапаўца, 40-гадовага Паўла Кулажанку, які цяпер ваюе на баку Украіны, абвінавачваюць па некалькіх артыкулах КК:

  • акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай, альбо з ужываннем аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных або біялагічных рэчываў, або спалучаны з забойствам чалавека (ч. 3 арт. 289);
  • замах на акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай, альбо з ужываннем аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных або біялагічных рэчываў, або спалучаны з забойствам чалавека (ч. 1 арт. 14, ч. 3 арт. 289);
  • дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо кіраўніцтва такой арганізацыяй альбо яе часткай ці ўваходзячымі у яе структурнымі падраздзяленнямі (ч. 1 арт. 290-4);
  • арганізацыя дзейнасці арганізацыі, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызнаная тэрарыстычнай (ч. 1 арт. 290-5);
  • учыненыя паўторна або групай асоб па папярэдняй змове незаконныя выраб, набыццё, перадача ў валоданне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 2 арт. 295-3);
  • вярбоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, альбо групай асоб па папярэдняй змове, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (ч.1, 2 арт. 361-4).

Былога вайскоўца, 62-гадовага Віталя Пацехіна, сілавікі лічаць выканаўцам атакі дронаў на базу АМАП ва Уруччы восенню 2021 года. Яго, як і Кулажанку, абвінавачваюць па ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 14, ч. 3 арт. 289; ч. 2 арт. 295-3. Акрамя таго, яму закідаюцца:

  • удзел у арганізацыі, створанай для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці (ч. 2 арт. 290-4);
  • удзел у дзейнасці арганізацыі, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызнана тэрарыстычнай (ч. 2 арт. 290-5).

Згодна з трэцяй часткай артыкула 289 КК аб здзяйсненні тэракту мужчынам пагражае пакаранне аж да смяротнага пакарання.

Спецвытворчасць у дачыненні да экс-сілавікоў пачалі 31 ліпеня 2024 года. Абодвум мужчынам «неабходна з'явіцца па адрасе: г.Мінск, вул. Сапёраў, 7».

Каментары1

  • Хворая фантазія лукашыстаў
    01.08.2024
    Кулажанку, які цяпер ваюе на баку Украіны, абвінавачваюць па некалькіх артыкулах КК:

    акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай, альбо з ужываннем аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў///

    Во фантазія ў лукашыстаў. Кулажанка што, ядрёну бомбу кінуў?

    Глядзіце, ябацькі, накаркаеце і будзе вам ядрёна бомба на рэзідэнцыю Лукашэнкі.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць