Грамадства1313

Кіраўнік СК: Спецвытворчасць заведзеная на 108 чалавек

Спецвытворчасцю ўлады называюць крымінальныя справы на ўдзельнікаў пратэстаў, якія павінны скончыцца завочнымі судамі, паколькі гэтыя людзі знаходзяцца за мяжой.

Дзмітрый Гара. Фота: БелТА

Крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці пачаты ў дачыненні да 108 асоб. Пра гэта журналістам заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, піша БелТА.

«На сённяшні дзень мы працягваем працу па выяўленні ўсіх асоб, якія сваёй экстрэмісцкай дзейнасцю прычыняюць шкоду нацыянальнай бяспецы і інтарэсам нашай дзяржавы», — сказаў Дзмітрый Гора.

Па словах кіраўніка Следчага ведамства, гэтых асоб выяўляюць на сістэмнай аснове і «збіраюць доказы іх віны». У тым ліку, выяўляюць іх маёмасць з мэтай далейшай канфіскацыі і звароту ў даход дзяржавы ў якасці кампенсацыі нанесенай шкоды.

«Праца сістэмная і вядзецца на планавай аснове. Мы яе спыняць не збіраемся, пакуль усе вінаватыя не будуць прыцягнутыя да адказнасці», — запэўніў Дзмітрый Гара.

Старшыня Следчага камітэта звярнуў увагу, што па ўзгадненні з пракуратурай шэраг крымінальных спраў заканчваецца ў парадку спецыяльнай вытворчасці — гэта значыць, без асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага.

«Гэта збеглыя, якія хаваюцца за мяжой. Але і яны павінны панесці заслужанае пакаранне. На сённяшні дзень крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці пачаты ў дачыненні да 108 асоб. З іх 82 справы ўжо накіравана для разгляду ў суд, у вытворчасці застаюцца 26 спраў. Апошнім часам мы актывізавалі гэтую працу. Сёлета колькасць крымінальных спраў, накіраваных у парадку спецыяльнай вытворчасці, будзе павялічвацца», — падкрэсліў ён.

Па большасці крымінальных спраў, дадаў Дзмітрый Гара, накладаецца арышт на маёмасць асоб, якія прыцягваюцца ў якасці абвінавачаных.

«Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасці, якая павінна быць па рашэнні суда звернута ў даход дзяржавы», — сказаў на заканчэнне кіраўнік Следчага ведамства.

Каментары13

  • Пытанне
    21.06.2024
    Чаму апазіцыя (Ціханоўская, Латушка, Азараў, Байполы, офісы, кабінеты і гэтак далей) чатыры гады катэгарычна адмаўляюцца стварыць адпаведныя структуры з юрыстаў, каб рабіць сіметрычны адказ: праводзіць завочныя суды над лукашыстамі, злачынствы якіх даўно і дакладна зафіксаваныя?
  • васіль
    21.06.2024
    дебіл грузнскі гара куды будзеш уцяць ?
  • с ног на голову
    21.06.2024
    Экстремист у нас один.
    Следком подменил национальные итересы Беларуси семейными интересами этого экстремиста.
    Прокуратура и ПП заменили Законы на узаконенное Беззаконие в интересах этого экстремиста.

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах2

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Вераломны напад Ізраіля пры падтрымцы ЗША на Іран непрымальны17

Два беларускія тэнісісты не могуць вылецець з ААЭ. Эвакуацыю прапануюць за 5 тысяч еўра5

Стаў вядомы вынік налёту дронаў на порт у Новарасійску: пашкоджаны пяць вайсковых караблёў4

Названая самая вялікая сям'я ў Беларусі, у ёй 15 дзяцей4

Польшча ўводзіць абмежаванні на палёты авіяцыі ўздоўж межаў Беларусі і Украіны

Ізраіль будзе лічыць любога новага лідара Ірана «безумоўнай мішэнню для ліквідацыі»3

Марыя Калеснікава вяртаецца на музычную сцэну16

Адбыўся збой у працы зарадных станцый Malanka1

Арына Сабаленка выходзіць замуж: першая ракетка свету адказала «так» бразільскаму бізнэсмену12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах2

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць