Свет33

«Воспа малпаў — гэта не новы кавід». Ці будзе ўведзены ў Еўропе каранцін? 

Эксперты сур'ёзна занепакоеныя новым штамам mpox (ранейшая назва «воспа малпаў»), які даволі хутка распаўсюджваецца па свеце — ад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга да Швецыі, але заяўляюць, што, у адрозненне ад сітуацыі з Covid-19, ведаюць, як яго кантраляваць.

Па словах дырэктара еўрапейскага кірунку Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Ханса Клюге, спыніць распаўсюджванне mpox і не дапусціць панікі можна сумеснымі і своечасовымі намаганнямі, у прыватнасці, дастаўкай вакцын у найбольш уразлівыя рэгіёны, піша BBC.

Успышка штаму, які атрымаў назву Clade Ib, адбылася некалькі месяцаў таму ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, дзе ад захворвання ўжо памерлі сама меней 500 чалавек.

На канец чэрвеня выпадкі заражэнняў былі зафіксаваны ў 116 краінах, уключаючы Цэнтральнаафрыканскую Рэспубліку, Бурундзі, Кенію і Руанду. У пачатку жніўня штам быў выяўлены ў Швецыі, аб колькасці хворых не паведамляецца.

Эксперты заяўляюць, што распаўсюджванне віруса непазбежна, калі не будуць прынятыя глабальныя меры.

Іншы штам воспы малпаў — Clade II — стаў прычынай успышкі захворвання ў 2022 годзе. Тады ачаг узнік у Еўропе, перакінуўся на краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і асобныя краіны іншых кантынентаў.

У выніку ў 110 краінах на воспу малпаў у 2022 годзе перахварэлі 87 тысяч чалавек, 112 хворых памерлі. Па словах эксперта СААЗ Ханса Клюге, любы штам віруса mpox паддаецца кантролю пры ўмове недыскрымінацыйных эпідэміялагічных мер і даступнасці вакцыны.

Вірус выклікае дрыжыкі, ліхаманку, сып і іншыя паразы скуры, і перадаецца пры цялесным кантакце, уключаючы сэкс.

Вакцына — так, маскі — не

Па словах Клюге, рызыка заражэння для насельніцтва ў цэлым застаецца нізкай.

«Ці збіраемся мы ўводзіць каранцін у еўрапейскім рэгіёне СААЗ, ці маем мы справу яшчэ з адным Covid-19? Адназначна — не», — запэўнівае ён.

«Два гады таму мы ўзялі пад кантроль mpox у Еўропе дзякуючы прамому ўзаемадзеянню з найбольш закранутымі супольнасцямі мужчын, якія маюць палавыя кантакты з мужчынамі», — нагадаў ён.

Паводле слоў Клюге, цяпер у еўрапейскім рэгіёне штомесяц рэгіструецца каля 100 новых выпадкаў захворвання групы II.

Падарожнікам, якія наведваюць пацярпелыя раёны Афрыкі, рэкамендуецца разгледзець магчымасць вакцынацыі.

Прадстаўнік СААЗ Тарык Ясарэвіч заявіў, што ў выпадку ў mpox СААЗ не рэкамендуе масавую вакцынацыю, але настойліва раіць вакцынаваць вялікія групы групы людзей у зонах рызыкі. Па словах Ясарэвіча, выкарыстанне масак таксама не з'яўляецца рэкамендацыяй СААЗ.

Каментары3

  • Acab
    21.08.2024
    Атрутныя зубы вам павырваць, пазбавіць магчымасьці ўводзіць карантыны, а лепей - разагнаць
  • Апяць этыя геі разносяць усякую заразу
    21.08.2024
    «Два гады таму мы ўзялі пад кантроль mpox у Еўропе дзякуючы прамому ўзаемадзеянню з найбольш закранутымі супольнасцямі мужчын, якія маюць палавыя кантакты з мужчынамі».
  • пришло время собирать ягодки
    21.08.2024
    швеция. пригласили сотни тысяч "труженников" из африки в основном , а также Азии и Кавказа ( причины не озвучу, модератор НН не пропустит) , а теперь пожинают "плоды" этих решений...
    PS/ а ведь это многомиллиардные затраты. На барки в том числе Шведов кореных.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек2

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні5

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за расійскага дрона

«Гэта хлеб ці клей?»: жыхарка Баранавічаў абурылася якасцю прадукцыі хлебазавода9

Трыбуна стадыёна будучага суперніка мінскага «Дынама» ў еўракубках названа ў гонар футбаліста, які памёр падчас матча

Адказнасць за забойства палкоўніка СБУ Вароніча ў Кіеве ўзяла на сябе неанацысцкая групоўка «База»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек2

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць