Нерухомасць66

Вельмі рэдкая прапанова. Прадаецца кватэра ў доме, дзе жыў Машэраў — у самым цэнтры Мінска

У продажы з'явілася трохпакаёўка на першым паверсе дома на Чырвонаармейскай, 13. Кватэры тут у продажы з'яўляюцца вельмі рэдка. Гэта першая элітная пост-сталінка Мінска. Яе пабудавалі для кіраўнікоў. Тут жылі Пётр Машэраў і Фёдар Сурганаў. Столі ў кватэрах дасягаюць трох метраў, а ў двары абсталяваны ўласны парк.

Як гаворыцца ў абвестцы, дом знаходзіцца ў двух хвілінах пешшу ад набярэжнай ракі Свіслач, парку імя Горкага і Цэнтральнага дома афіцэраў.

Пад'езды скразныя з арыгінальнымі дзвярыма звонку — драўляныя са шкленнем, металічныя з дамафонамі.

У доме быў капрамонт у 2023 годзе, заменены ўсе камунікацыі, адрамантаваны фасад будынка.

Дом размешчаны ва ўласным, абгароджаным плотам вялікім двары-скверы. Зялёныя насаджэнні па ўсім перыметры з усіх бакоў.

Агульная плошча кватэры 57,6 кв. м., жылая — 35,7 кв. м, кухня 7,7 кв. м, два паасобныя санвузлы, вышыня столяў — 2,81 м.

За кватэру просяць 195 тысяч даляраў у эквіваленце. 

Каментары6

  • Вася
    29.08.2024
    За такую можна и 300 тысяч даляраў у эквіваленце прасиць :)))
  • Андрусь
    29.08.2024
    Няўжо у такіх кватэрах, жылая 35,8 кв.м., жылі кіраўнікі БССР?
  • Ёсік
    29.08.2024
    Сурганаў, во як расейцы зрабілі народжанага Сургана сурганавым, дадаўшы суфікс. Звычайны саўковы наменклатуршчык, няма чым ганарыцца. Таму і кватэры ў тым доме непатрэбныя, аніякай цікавай гісторыі.

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Іран пакараў смерцю трох маладых дэманстрантаў4

Як цяпер выглядае рынак «Ждановічы», дзе ідзе вялікая будоўля ФОТЫ1

Жонка вызваленага палітвязня Кіма Самусенкі апублікавала фота мужа

У Расіі хочуць прыняць закон, каб можна было ўводзіць войскі ў краіны, дзе арыштавалі расіян16

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая90

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць