Культура22

Агульнабеларускую дыктоўку распачалі ветэраны

Тэкст, паводле Адама Мальдзіса, пра нашага славутага земляка Ігната Дамейку аказаўся не такім і лёгкім.

Каля 30 чалавек сабраліся ў бібліятэцы Чырвонага касцёла 12 лютага, напісаць агульнабеларускую дыктоўку разам з культурна-асветніцкім клубам «Спадчына». Тэкст, паводле Адама Мальдзіса, пра нашага славутага земляка Ігната Дамейку аказаўся не такім і лёгкім. Удзельнікі часам нават прасілі падказкі ў Зінаіды Бандарэнкі. Народная артыстка Беларусі дыктавала і па-настаўніцку падказвала: тут не трэба працяжніка, уважліва падумайце!

Пасля дыктоўкі Уладзміра Падгола ўзнагародзілі медалём Язэпа Лёсіка «Рупліўцу на ніве беларускай адукацыі» за ініцыяванне і правядзенне першай агульнанацыянальнай дыктоўкі на беларускай мове ў гонар 90-годдзя БНР.

Усіх, хто не змог сёння прыйсці, сябры «Спадчыны» ласкава запрашаюць далучыцца да віртуальнага ўвасаблення дыктоўкі. На сайце spadchyna.org, не адрываючыся ад свайго кампутара, можна праверыць веды ў галіне беларускай арфаграфіі і сінтаксісу, а таксама ўспомніць і потым зноў перачытаць найлепшыя творы беларускіх пісьменнікаў.

21 лютага Таварыства беларускай мовы у памяшканнях тэатра «Зніч», размешчаных у цокальным паверсе касцёла Св. Сымона і Алены, правядзе першы этап ІІІ Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Пачатак аб 11-й.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

Ганібал перайшоў праз Альпы на баявых сланах, пацвердзілі археолагі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі11

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць