Вайна

WSJ: Сумарныя страты Расіі і Украіны дасягнулі мільёна чалавек

Ацаніць страты складана: ні той, ні другі бок не публікуюць афіцыйных звестак.

Фота: Rodrigo Abd / AP

Колькасць забітых і параненых падчас расійска-ўкраінскай вайны дасягнула мільёна чалавек, піша «Медуза» са спасылкай The Wall Street Journal, якая ў сваю чаргу абапіраецца на ўкраінскія крыніцы і звесткі заходняй разведкі.

Паводле ўкраінскіх ацэнак, ва УСУ колькасць загінулых склала 80 тысяч вайскоўцаў, а параненых — 400 тысяч. Звесткі пра страты расійскай арміі адрозніваюцца; паводле некаторых ацэнак, колькасць загінулых вайскоўцаў дасягае 200 тысяч чалавек, параненых — таксама блізу 400 тысяч. Выданне асобна адзначае, што ацаніць страты складана: ні той, ні другі бок не публікуюць афіцыйных звестак.

The Wall Street Journal называе вялікую колькасць страт праблемай для Расіі, але адзначае, што прыкладна тыя ж лічбы з украінскага боку прыводзяць да значна большай шкоды ў сілу таго, што насельніцтва Украіны ў разы меншае.

Акрамя таго, як піша WSJ, вялікія страты будуць мець доўгатэрміновыя наступствы для абедзвюх краін, якія да пачатку вайны змагаліся са скарачэннем насельніцтва, звязаным галоўным чынам з эканамічнымі і сацыяльнымі ўзрушэннямі.

У Расіі падлік страт вядуць «Медыязона» і Руская служба Бі-бі-сі, якія збіраюць інфармацыю аб загінулых па адкрытых крыніцах. Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў амаль дасягнула 70 тысяч чалавек. Пры гэтым рэальныя лічбы, як неаднаразова адзначалі журналісты, могуць быць у два-тры разы вышэйшыя, паколькі ў адкрытых крыніцах ёсць далёка не ўся інфармацыя аб загінулых.

Па сумеснай ацэнцы «Медузы» і «Медыязоны» на ліпень 2024 года, заснаванай на дадзеных рэестра спадчынных спраў, з 2022 года ва Украіне загінулі не менш за 120 тысяч расійскіх вайскоўцаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?3

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне з-за моцных дажджоў затапіла кватэры на дзевяці паверхах

Лукашэнка: Беларусь гатова пастаўляць у Калінінград няшчасную бульбу8

Wildberries выходзіць на рынак таксі ў Беларусі1

Як выбраць правільную падушку і ці дапаможа масаж ад боляў у шыі? Адказвае доктар-артапед

Расія нанесла масіраваны ўдар па адным з аператыўных аэрадромаў Украіны5

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?3

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць