Грамадства55

У жодзінскай паліклініцы абвяргаюць, што ў іх у рэгістратуры памёр мужчына

Паводле афіцыйнай інфармацыі, 3 кастрычніка ў Жодзіне было зафіксавана дзве смерці. Ніводная з іх не адбылася ў паліклініцы, паведаміла выданне «Мінская праўда».

«Паліклініка адкрываецца ў 7:00, здача аналізаў пачынаецца ў 7:30, а прыём спецыялістаў — у 8: 00. Пастаянна каля рэгістратуры знаходзіцца адміністратар», — заявіла галоўная доктарка Жодзінскай паліклінікі Таццяна Нікіфарава.

Раней відавочцы паведамілі выданню Ex-press.by, што 3 кастрычніка ў жодзінскай паліклініцы ў чарзе па талоны памёр мужчына, якому на выгляд было за 70.

«Мужчына прыехаў у паліклініку на ровары, прыкладна ў 6:30, сядзеў у чаканні, пакуль адкрыецца рэгістратура. Мёртвым яго выявіў іншы чалавек, які таксама стаяў у чарзе. Каб атрымаць талон да некаторых лекараў, людзі прыязджаюць вельмі рана», — расказаў сведка.

Ex-press.by адзначае, што ў Беларусі недзяржаўныя СМІ пастаянна сутыкаюцца з цяжкасцямі ў атрыманні дакладнай інфармацыі па адчувальных пытаннях. Доступ да афіцыйных даных абмежаваны, а праверка такіх выпадкаў практычна немагчымая. Пры гэтым улады нярэдка хаваюць інфармацыю пра падзеі, якія могуць выклікаць грамадскае абурэнне.

Пры гэтым чэргі па талоны да лекара з самага ранку займаюць і ў Жодзіне, і ў Барысаве. Так, у ліпені барысавец прыйшоў да будынка мясцовай паліклінікі а чацвёртай гадзіне раніцы, каб быць першым у чарзе па талон. Ён узяў з сабой крэсла.

Каментары5

  • Сапраўдная Кузьніца Бягухаў
    07.10.2024
    Пацыэнты навыперадкі сьлімачкамі як раней адзі аднага, а а 8:00 ластаўкамі да вакенца рэгістратуры, як найхутчэй.
  • Ботам
    08.10.2024
    Сапраўдная Кузьніца Бягухаў, acab, шоў бы ты адсюль, смярдзіш шмат
  • Гарамбуш
    08.10.2024
    Умер до 7, да ещё и не внутри поликлиники, значит не считается что в поликлинике. Это всё информационная спецоперация цру по дискредитации республики и её великого лучезарного лидера

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць