Грамадства11

Затрыманых у Беларусі мільярдэраў з «Уралкалія» выпусцілі на свабоду

У пачатку кастрычніка пабывалі за кратамі Яўген Шавель і Дзмітрый Лобяк — былыя партнёры па «Уралкаліі», а таксама блізкія сябры Дзмітрыя Мазепіна. Яны выйшлі на свабоду, імаверна, пасля 10 дзён затрымання. 

Злева направа: Яўген Шавель і Зміцер Лобяк. Фота: базы Белпола

Затрыманні ў кампаніі Яўгена Шавеля і Дзмітрыя Лобяка «Юрас-Ойл» адбыліся 5—6 кастрычніка. Разам з уласнікамі былі затрыманыя і менеджары кампаніі. Паводле папярэдняй інфармацыі, прэтэнзіі да іх мелі падатковую прыроду. Ці было ў выніку выстаўленае абвінавачванне, невядома. Ніякай афіцыйнай інфармацыі не публікавалася. 

«Юрас-Ойл» — гэта беларуская кампанія, дылер прамысловай хіміі і ўгнаенняў, у якой Лобяк і Шавель — суакцыянеры.

Шавель і Лобяк — беларусы каранямі, якія зарабілі свае асноўныя грошы ў Расіі. Як можна меркаваць, і жылі яны збольшага тамсама. 

Яны былі найбліжэйшымі бізнэс-партнёрамі былога ўладальніка «Уралкалія» Дзмітрыя Мазепіна. Усе трое разам вучыліся ў 5-й роце Мінскай сувораўскай вучэльні 29-га выпуску. 

Чым цяпер валодаюць гэтыя бізнэсоўцы, мы не ведаем праз агульны трэнд на зашыфроўванне актываў у Расіі.

На сёння «Уралкаліем» на 100% валодае кампанія «Уралхім». Да сакавіка 2022 года «Уралхімам» на 100% валодаў Дзмітрый Мазепін. Цяпер структура ўласнасці кампаніі не раскрываецца.

Раней Дзмітрый Лобяк валодаў 20% «Уралкалія» і быў дарадцам генеральнага дырэктара. Пасля гэтая доля перайшла Мазепіну. Шавель быў топ-менеджарам у той самай кампаніі, імаверна, і з доляй у бізнэсе. 

Акрамя таго, Шавель і Лобяк валодалі па 17% акцый Верхнякамскага электрамеханічнага завода. Шавель і на сёння саўладальнік «Казфасфата» — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў фосфарных угнаенняў у свеце. 

Беларуская кампанія партнёраў займалася дылерствам хімічных прадуктаў, і гэта, як можна меркаваць, далёка не асноўны і не галоўны для іх бізнэс. 

Затрыманні па падатковым артыкуле ў Беларусі нярэдка выкарыстоўваюцца, каб «падстрыгчы» паспяховых бізнэсменаў. Звычайна людзі такога калібру выплачваюць выкуп за сваю свабоду, які патрабуецца, а справы часцей за ўсё не даходзяць да суда. 

Падатковае заканадаўства часта двухсэнсоўнае, і таму лёгка выкарыстоўваецца для выстаўлення прэтэнзій.

Выкупляць сябе ў беларускіх сілавікоў толькі за апошнія гады прыйшлося многім: крыніцы «НН» паведамлялі, што Генадзь Кірэйкаў, уласнік «Green», выйшаў на свабоду за 5 мільёнаў даляраў, за 10 мільёнаў — уласнік «Сігмаплюс» Віталь Сініцкі, за столькі ж экс-кіраўнік Прыёрбанка Сяргей Касцючэнка і гэтак далей. 

Варта нагадаць, што Раман Пратасевіч у інтэрв'ю АНТ пасля свайго прызямлення сцвярджаў, што тэлеграм-канал «Нехта» спансіраваў нейкі расійскі мільярдэр, звязаны з Уралам і здабычай карысных выкапняў. Пад гэтае апісанне падпадае Дзмітрый Мазепін. Тады гэта, аднак, падалося зрэжысаванай заявай з нейкімі невідавочнымі мэтамі. Сам Мазепін пасля заявіў, што ён і яго кампаніі ніколі не фінансавалі тэлеграм-канал «Нехта».

Шавель і Лобяк, па нашай інфармацыі, маюць і беларускія, і расійскія пашпарты адначасова.

Калі вы ведаеце пра гэтую справу больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на [email protected]. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.

Каментары1

  • ijterjtldfkg
    15.10.2024
    Не працуюць некаторыя спасылкі, у т.л. пра выпадак з выкупам В. Сініцкага. Дарэчы, а каму насамрэч належыць нерухомасць кампаніі "Сігмаплюс" Сініцкага?

Цяпер чытаюць

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам1

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі мужчыну, які цалкам голы вылез з каналізацыі на вачах у мінакоў7

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Алег Цароў, якога завочна асудзіла і шукае Украіна, наведаў Беларусь8

Церцель заявіў пра ліквідацыю «сеткі», якая праслухоўвала пілотаў8

«Я ўсё роўна буду ваяваць за Украіну». Гісторыя 18‑гадовага сваяка Ціханоўскай, якога затрымалі за спробу ўступіць ва УСУ21

Церцель: Паміж Беларуссю і Польшчай ідзе дыялог, мы дасягнём выніку11

Зяленскі: Мірны план могуць вынесці на рэферэндум4

Што за прэпарат для пахудзення хацеў Лукашэнка ад амерыканцаў?13

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»2

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам1

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць