Свет22

Вялікабрытанія прызначыла замест пасла часовага паверанага ў справах Беларусі

Брытанскае пасольства ў Мінску ўзначаліў Дэвід Уорд.

Да прыбыцця ў Беларусь Дэвід Уорд быў кіраўніком аддзела гуманітарнай палітыкі і ўзаемадзеяння, мэтавай групы брытанскага знешнепалітычнага ведамства ў Ізраілі / сектары Газа.

Увогуле ж на дыпламатычнай службе ён з 1992 года, прытым працаваў у самых розных рэгіёнах: Японіі, Непале, Кітаі, Лівіі, Грэцыі, Афганістане, Эрытрэі, на Саламонавых астравах і ў Самоа.

Дыпламат, апрача роднай англійскай, валодае французскай, нямецкай, японскай, кітайскай і непальскай мовамі.

У Мінск Дэвід Уорд прыбыў яшчэ ў верасні, але афіцыйна пра яго прызначэнне аб'яўлена толькі цяпер.

Паўнамоцтвы пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс скончыліся ў жніўні гэтага года. 

Каментары2

  • Прэзідэнт-катлехт
    16.10.2024
    Не сталі ў гульні гуляць і прызначаць кагосьці сачыць за фэйкавай дзейнасцю Ціханоўскай. Пакідаюць прагматычна канал сувязі з сіпатай шлёндрай.
  • Цырк
    16.10.2024
    Гэта "іх адказ" Дзмітреву, чытай рэжыму, ніякіх паслоў, часоваму паверанаму нават з МІДам не трэба сустракаца, не гаворачы ўжо пра граматы Лукашэнку.

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?22

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?22

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць